Грамадства

Да 19 лютага мядовы кірмаш у “Беларусі”

У берасцейскім кінатэатры “Беларусь” праходзіць кірмаш, на якім усе ахвотнікі могуць прадэгуставаць разнастайныя гатункі мёду і набыць найбольш упадабаны.

Прадаўцы ахвотна распавядаюць пра гаючыя ўласцівасці гэтага сонечнага прадукта, дзеляцца кулінарнымі і касметычнымі рэцэптамі. На кірмашы прадстаўлены не толькі беларускія гатункі, але і горны, алтайскі, асвячоны мёд. Як гаворыць вядомая прымаўка, дзе добры мёд, там шмат пакупнікоў.

Ва ўсе часы мёд лічыўся крыніцай энергіі і даўгалецця. Яго рэгулярнае ўжыванне надае сілы, умацоўвае імунітэт, супакойвае і дапамагае змагацца са штодзённымі стрэсамі. Часта мёд ужываецца ў народнай медыцыне – лечыць ангіну, катар, ларынгіт, бранхіт і шматлікія іншыя захворванні. Акрамя таго, мёд валодае антысептычнымі ўласцівасцямі і паскарае гаенне гнойных ран і апёкаў. Дзякуючы ўтрыманню вугляводаў мёд імгненна зараджае энергіяй, таму рэкамендуецца яго ўжываць перад спартовай трэніроўкай для паляпшэння вынікаў.

Мёд шырока ўжываецца ў касметалогіі, часта ўваходзіць у склад масак для твару, скрабаў і крэмаў. З дапамогай мёду можна надаць бляск і шаўкавістасць  валасам і нават трохі іх асвятліць.

Крыніца

Пакінуць адказ