Categories: Спорт

На Берасце насоўваецца ORIENТ LIGA

Ужо набліжаецца той час, калі Берасцейская зямля пачне плавіцца ад ног арыентыроўшчыкаў. Калі ад аднаго толькі дыхання спартсмена з картай будуць раставаць ледзяшы, квітнець бэз і завядаць памідоры на вокнах бабуль. Хутка, ужо вельмі хутка стартуе чарговы сезон ORIENТ LIGІ.

Чарговы год запар Orient Liga збірае хлапчукоў і дзяўчынак, мужчын і жанчын паспаборнічаць у майстэрстве арыентавання на мясцовасці пры дапамозе компаса і карты. У спаборніцтвах прымуць удзел як сталыя арыентыроўшчыкі горада і вобласці, а таксама спрабуюць свае сілы пачаткоўцы гэтага займальнага віду спорта.

Сэнс спаборніцтваў заключаецца ў тым, каб за як мага меншы час наведаць па парадку ўсе кантрольныя пункты (КП), адзначаныя на карце. Усе ўдзельнікі будуць падзеляны па ўзроставых групах (М12, Ж12, М14, Ж14 і гэтак далей). У кожнай узроставай катэгорыі будуць розныя па даўжыні і складанасці дыстанцыі.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у пяць этапаў. Тры спрынта і дзве выязныя класікі:

1. 25/02 – карта Люблін, адказны Копаць В.Г.
2. 3/3 – карта Паўднёвы, адказны Белашыцкі В.М.
3. 11/03 – карта Леплевка, адказныя КСА “Берестье”
4. 18/3 – карта Прускаўскі лес, адказныя Камянецкі арыентыроўшчыкі
5. 24/03 – карта Парк 1. Мая, адказныя Паўлючук О., Клімко С.

На некаторых этапах будзе прымяняцца электронная адзнака. Аргузнос за адзін старт складзе для школьнікаў 5.000, для студэнтаў 7.000, для іншых катэгорый 10.000 беларускіх рублёў.

Спаборніцтвы праводзяцца ў мэтах развіцця спартыўнага арыентавання і ставяць перад сабой такія задачы як павышэнне тэхнічнага майстэрства, прыцягненне да заняткаў спартыўным арыентаваннем моладзі і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

Любы жадаючы ва ўзросце ад 12 гадоў можа прыйсці да месца старту і прабегчы дыстанцыю ў задавальненне, па сваёй падрыхтоўцы, ўзросту, амбіцыям. Неабходна мець толькі даведку з допускам лекара, бегавую форму і жаданне.

Прыём заявак заканчваецца 21 лютага а 17.00-й гадзіне па адрасе: праспект Машэрава, 22, каб. 16.

Таксама заяўкі можна падаць па электроннай пошце: energo@tut.by. Імянныя заяўкі пры наяўнасці даведкі лекара можна атрымаць перад стартам.

Больш подрабязную інфрмацыю пра спаборніцтвы можна знайсці на сайтах КСА “Берестье”  і КСА “БУГ”.

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago