Categories: Адукацыя

Рэктар БрДУ: Вастрыня праблемы будзе знятая

Берасцейскія студэнты атрымалі адказ на свой зварот да ўладаў з патрабаваннем палепшыць сітуацыю з найманнем жылля. Рэктар БрДУ з разуменнем успрымае складанасці з найманнем жылля тымі, каму не пашанцавала.

БрГУ

З адказу адміністрацыі БрДУ вынікае, што 49% іншагародніх студэнтаў БрДУ забяспечаны месцамі ў інтэрнатах. Рэктар БрДУ з разуменнем успрымае складанасці з найманнем жылля тымі, каму не пашанцавала.

Нагадаем, што напачатку гэтага года берасцейскія студэнты збіралі подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў аб спрашчэнні працэдуры атрымання кампенсацый за найманне жыллё для іншагародніх студэнтаў. Таксама студэнты патрабавалі павялічыць суму кампенсацый. Зварот быў накіраваны ў берасцейскі гарвыканкам, які у хуткім часе паведаміў, што не мае кампетэнцый для вырашэння дадзенай праблемы і перанакіраваў студэнцкі зварот у Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт.

9 лютага 2012г. рэктар БрДУ М.Э. Часноўскі і кіраўнік студэнцкага прафкама І.А. Жак далі адказ. З яго вынікае, што кіраўніцтва універсітэта з разуменнем ставіцца да гэтай праблемы, таму як зараз у інтэрнатах пражываюць толькі 49% іншагародніх студэнтаў. Берасцейскі універсітэт абяцае вырашыць гэтую праблему да 2013 года, калі ў эксплуатацыю ўвойдуць новыя інтэрнаты на вул. Леніна і вул. Пушкінская. “Пасля гэтага вастрыня праблемы атрымання месца ў інтэрнаце будзе ў асноўным знятая”, – тлумачыцца ў лісце.

Акрамя гэтага, рэктарат і прафкам БрДУ цалкам падзяляюць думку студэнтаў “аб невысокай эфектыўнасці сучаснага механізму частковай кампенсацыі студэнтам”, пра што кіраўніцтва універсітэта “ужо інфармавала Міністэрства адукацыі”. Самастойна змяніць гэты механізм берасцейскі універсітэт не можа.

Як адзначыў адзін з ініцыятараў напісання зварота, з адказу бачна, што адміністрацыя сапраўды займаецца праблемай кампенсацый іншагароднім студэнтам за найманне жылля і вядзе працу па яе вырашэнні. Актывісты спадзяюцца, што да 2013 года новыя інтэрнаты сапраўды прымуць першых жыхароў. Хаця, напрыклад, дзверы інтэрната на вуліцы Леніна абяцаюць адчыніць ужо не першы год.

Зварот студэнтаў

Зварот студэнтаў

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago