З 02 па 4 сакавіка 2012 года Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя “Грамадзянскі форум» арганізуе трохдзённы выязны семінар для ўдзельнікаў студэнцкага самакіравання універсітэтаў Берасцейскага рэгіёну.
На семінары ўдзельнікі прэзентуюць свае студэнцкія органы самакіравання, прааналізуюць праблемы і поспехі ў сферы грамадскага жыцця, спрагназуюць тэндэнцыі развіцця гэтага кірунку, а таксама навучацца матываваць сябе і навакольных на валанцёрскую працу і лідэрства.
Заняткі пройдуць у форме малых груп, мазгавых штурмаў, і ролевай гульні «Лідэр студэнцкага органа самакіравання», якая дапаможа набыць вопыт у перадвыбарнай барацьбе, а гэтак жа дазволіць расслабіцца і ад душы і павесяліцца ўсім удзельнікам.
Актыўныя формы навучання запатрабуюць праявіць свае камунікатыўныя, інтэлектуальныя і акцёрскія здольнасці, уменне пераконваць і спрачацца, знаходзіць падтрымку і атрымліваць перамогу ў канкурэнтнай барацьбе.
Арганізатары прыцягнуць спецыялістаў якія валодаюць багатым асабістым вопытам у галіне студэнцкага самакіравання, лідэрства, са Швецыі і Украіны, якія зробяць прэзентацыі студэнцкіх парламентаў Швецыі і органаў студэнцкага самакіравання Украіны.
Гэтак жа ўдзельнікаў чакаюць лекцыі і трэнінгі на іншыя карысныя для лідэра студэнцкага самакіравання тэмы.
Патрабаванні да удзельнікаў:
• узрост ад 18 да 31 года;
• вучыцца на дзённым аддзяленні БрДТУ, БрДУ ім. А.С.Пушкіна, БарДУ, ПалесДУ;
• выплата рэгістрацыйнага ўзносу ў памеры 30 тысяч беларускіх рублёў (пасля адбору);
• удзел у студэнцкім савеце альбо іншым калегіяльным органе студэнцкага самакіравання: студэнцкім навуковым грамадстве, актыўны ўдзел у жыцці факультэта, правядзенні культ-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў.
Для ўдзелу неабходна выслаць заяўку на электронны адрас арганізацыйнага камітэта семінара: cf.minsk@gmail.com. Апошні тэрмін падачы заяўкі: 24.00 гадзіны 26-га лютага 2012 года.
У заяўцы павінны быць:
Колькасць месцаў абмежавана. Запрашэнне для ўдзелу ў семінары будзе выслана на асабістыя e-mail-ы удзельнікаў не пазней вечара 28 лютага 2012 года.
Арганізатары бяруць на сябе расходы па ўдзелу у семінары, у тым ліку падаюць гасцініцу ўдзельнікам семінара.
Па пытаннях удзелу ў семінары можна звярнуцца ў Аргкамітэт па тэл.: +375292001535 (МТС) .
Сустрэча УКантакце: http://vk.com/event35232565
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…