Стыпендыі Studienkolleg на навучанне ў Берліне. Studienkolleg запрашае каля 30 талентавітых навучэнцаў па розных дысцыплінах правесці 1 год у Берліне.
Studienkolleg zu Berlin – сумесны праект Нямецкага нацыянальнага акадэмічнага фонда (German National Academic Foundation), фонда Герці (The Hertie Foundation), у супрацоўніцтве з Берлінскім інстытутам спецыяльных даследаванняў і Берлінска-Брандэнбургскай Акадэміяй натуральных і гуманітарных навук – прапануе праграму для навучэнцаў, у ходзе якой яны змогуць атрымаць важныя веды пра мэты і каштоўнасці Еўропы.
Гэтая праграма дае магчымасць яе ўдзельнікам на ўласным досведзе пазнаёміцца з Еўрапейскай шматграннасцю, а таксама праводзіць даследаванні сваіх ўласных пытанняў за межамі акадэмічных дысцыплін ў розных еўрапейскіх краінах.
Studienkolleg запрашае каля 30 талентавітых навучэнцаў па розных дысцыплінах правесці 1 год у Берліне. Акрамя таго, што стыпендыяты будуць працягваць сваё навучанне ў адным з універсітэтаў Берліна або Брандэнбурга, яны таксама змогуць прымаць удзел у дадатковай праграме Studienkolleg. Мэта гэтай дадатковай праграмы з’яўляецца стварэнне камандамі, якія складаюцца з прадстаўнікоў розных краін і дысцыплін, праекта па бягучых падзеях у Еўропе. Гэты праект будзе стварацца у працэсе работы напрацягу ўсяго акадэмічнага года.
Для замежных студэнтаў ладзяцца заняткі па нямецкай мове.
Мова камунікацыі на Studienkolleg – нямецкая.
Праграма Studienkolleg пачынаецца ў канцы верасня з тыдня знаёмстваў і заканчваецца ў ліпені наступнага года цырымоніяй уручэння сертыфікатаў. Напрацягу ўсяго перыяда навучання, адзін раз на тыдзень стыпендыяты сустракаюцца для наведвання лекцый або абмеркаванняў. Дадаткова будуць ладзіцца семінары і трэнінгі па розных прадметах, такіх як кіраванне праэктамі, рыторыка, тэхніка правядзення прэзентацый і перамоў.
Праект-каманды фарміруюцца на працягу тыдня знаёмства. Удзельнікі самастойна выбіраюць тэмы і на пряцягу ўсяго акадэмічнага года незалежна працуюць над сваімі праектамі. У час Велікодных вакацый яны пакідаюць Берлін і едуць у даследчую вандроўку па розных краінах Еўропы. Прэзентацыя праэктаў адбываецца ўлетку, а затым яны публікуюцца. Пасля заканчэння акадэмічнага года, удзельнікі запрашаюцца на штогодную сустрэчу былых выпускнікоў. Акрамя таго, яны могуць падтрымліваць кантакт праз інтэрнэт-платформу.
Фінансаванне:
– штомесячная стыпендыя ў памеры 650 Еўра (незалежна ад аб’ёмаў фінансавання);
– аднаразовы грант у памеры 400 еўра на падтрымку праекта і падарожжа;
– аднаразовы грант на пераезд у памеры 1000 еўра.
Умовы прыёма:
– студэнт (любая дысцыпліна);
– вывучэнне базавай дысцыпліны (па меншай меры 2 гады навучання па адной дысцыпліне);
– узрост да 28 гадоў;
– выдатныя акадэмічныя дасягненні;
– зацікаўленасць ў еўрапейскіх падзеях;
– здольнасць работы ў камандзе і жаданне ажыццяўляць інтэнсіўную працу над праектам;
– удзел у грамадскіх рухах;
– усе кандыдаты павінны указаць пажаданае месца навучання: універсітэт Берліна або Брандэнбурга.
Для замежных саіскальнікаў:
– грамадзянства адной з краін Еўрапейскага Звязу; для грамадзян іншых еўрапейскіх краін магчымыя выключэнні;
– выдатныя веды нямецкай мовы, а таксама адной з еўрапейскіх моў (пісьмовай і гутарковай);
– падаваць заяву можна самастойна або па прызначэнні. У абодвух выпадках у форму заявы павінна ўключыць кантактную інфармацыю двух выкладчыкаў.
Форму заяўкі і больш інфармацыі можна знайсці тут: www.studienkolleg-zu-berlin.de.
Лепшыя кандыдаты будуць запрошаны на тыдзень у Берлін вясной.
Канчатковы срок падачы заявак – 1 красавіка.
Паволое Адукацыя.інфо
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Калі ласка, калі вы перадрукоўваеце матэрыялы з сайту http://www.adukacyja.info, стаўце спасылку на крыніцу.
Дзякуй.