Леанід Несцярчук, беларускі гісторык з Берасця, распачаў падрыхтоўку новай кнігі, прысвечанай вайне 1812 года.
За аўтарствам Леаніда Несцярчука, кіраўніка грамадскага аб’яднання “Фонд імя Тадэвуша Касцюшкі”, ужо выдадзеныя працы па Напалеоне Ордзе, Тадэвушу Касцюшку і Станіславу Панятоўскаму, якія крытыкі назвалі пачаткам беларускага гістарычнага даследавання. З вывучэння вайны 1812 года пачынаўся прафесійны шлях Леаніда Несцярчука, як гісторыка. Гэта вайна засталася па-за ўвагай беларускага інтарэсу, распавёў навуковец у гутарцы са Змітром Кісялём, карэспандэнтам Радыё рацыя:
“…ад Львова да Нью-Ёрка”
– Калі пісалася праца пра Напалеона Орду і апошняя па Станіслава Панятоўскага, то Вам давялося працаваць у замежных архівах, музеях. Як там выглядае праца?
– Любая гістарычная праца, калі аўтар прэтэндуе на важны дакумент, трэба канечне працаваць у архівах. Я пабываў ва многіх архівах, музеях, бібліятэках свету. Еўропы і Амерыкі нават. Працаваў у Швецарыі, Злучаных Штатах Амерыкі. Калі пісаў пра Напалеона Орду, то большая маса дакументаў з Польшчы. Асноўная калекцыя Ордаўскіх акварэляў знаходзіцца ў Кракаве. Калісьці Орда так і прасіў сваю пляменніцу Хелену Скірмунт, каб яна захавала ўсе яго працы і зберагала. У пэўны час яна перадала некалькі калекцыяў у Кракаўскі нацыянальны музей. Зараз яны так і захоўваюцца, дык вось давялося і там мне папрацаваць. Аказвалі дапамогу, прадставілі электронны варыянт, таму амаль усё апублікавана ў выданні. Галоўная крыніца па напісанню кніг пра Орду, Касцюшка і Панятоўскага, гэта польскія архівы. У Пазнані шмат малюнкаў, шмат гістарычных дакументаў. Калі пісаў пра Тадэвуша Касцюшка, то зразумела гэта архівы і музеі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вельмі прыемна працаваць, калі чакаюць даследчыка і падрыхтоўваюць замоўленыя ім рэчы. Многа цікавага было мною знойдзена, не думаю, што нехта раней гэтым займаўся, можа першы з Беларусі.
“…па-за кадрам”
– Бывае такое, што аўтар не ўсё ўкладае ў кнігу і нешта застаецца па-за ёй.
– Безумоўна, што ўсё, што назбірана ўкласці немагчыма і не трэба. Нельга “раздуваць” гістарычны раздел ці пра нейкую асобу зашмат. Спасылацца толькі на адную крыніцу. Раздзелы павінны быць раўнацэннымі, паслядоўнымі і зразумелымі для чытачоў. Не трэба ўсё ўпіхваць, што ты назбіраў. Могуць быць некалькі раздзелаў “бяднейшыя” у інфармацыйным плане. Ёсць такая тэндэнцыя, што апісаць усё нельга. Кожны ж даследчык шукае ў крыніцах тое, што адкажа на яго пытанні. Пра кожную асобу і падзею магчыма пісаць тысячы тамоў, толькі б працавалі. Нейкай цэнзуры не было, што хацеў тое перадаў, можа недзе і недапрацаваў, дык дапоўняць іншыя гісторыкі. Гэта бясконцая праца і яна ўдакладняецца.
“…Напалеона чакалі, як збавіцеля”
– У гэтым годзе 200-годдзе Напалеонаўскага нашэсця. Ёсць ідэя адлюстраваць тыя падзеі і як з планамі?
– Натуральна, што гэта мая тэма. Я абараніў у 1996 годзе дысертацыю кандыдата гістарычных навук па тэме “Беларусь у вайне 1812 годзе”. Гэта мая тэма. Я яе люблю. Я нарадзіўся на полі бітвы напалеонаўскіх карпусоў з 3-й рускай арміяй у вёсцы Гарадзечна, Харкі ў Пружанскім раёне. Там была бітва, якая зрабіла адбітак на маім дзяцінстве і я проста гэтым жыў. Мабыць то быў першы крок да прафісійнага гісторыка.
Абарона дысертацыі была бурная, бо мае погляды на вайну 1812 года адрозніваліся карэнным чынам ад афіцыйнай трактоўкі расійскай, савецкай. Беларусь у вайне 1812 года займала асобае месца. Гэта быў перыяд, калі пасля паўстання Касцюшкі прайшло 16-гадоў і расійскія ўлады не паспелі русіфікаваць так насельніцтва, каб яно поўнасцю стала на бок Расійскай Імперыі. Гэтае мясцовае несельніцтва, шляхта, магнаты яшчэ жылі тымі ідэямі – вольнасці і братэрства, што было да расійскай акупацыйнай улады. Безумоўна, беларускае насельніцтва стала на бок Напалеона. Яно чакала яго, як збавіцеля ад рускага іга. Ушаноўвала яго і гэта натуральна, бо была складанаю падзеяй. Большасць народа стала на бок Напалеона і яна чакала аднаўлення сваёй краіны. І гэта было зроблена першым загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 года ў Вільні быў падпісаны загад аб абнаўленні ВКЛ. Аб гэтым трэба гаварыць? Трэба. Гэта факт гісторыі, які вельмі важны. Мы ведаем, што Напалеон падпісаў гэты загад ва ўгоду сваім амбіцыям, сваім інтарэсам, каб папоўніць свае запасы, людскі рэсурс. Але гэта было!
Гісторык Леанід Несцярчук абяцае, што паспрабуе адкрыць грамадству новы погляд на вайну 1812 года і правільна зразумець беларускіх патрыётаў.
Паводле racyja.com
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…