Categories: Грамадства

Акцыя салідарнасці з А.Бяляцкім працягваецца па ўсім свеце

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, праваабаронцы па ўсім свеце працягваюць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім


Ініцыятыва Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, падтрыманая 30-цю сяброўскімі арганізацыямі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), ахоплівае ўсё большую колькасць краінаў і гарадоў. Гэтым разам крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала на прэс-канферэнцыі ў Кесон-Сіці (Філіпіны).

У былой сталіцы і самым густанаселеным горадзе на Філіпінах 14 лютага праходзіла прэзентацыя гадавой справаздачы Абсерваторыі пра сітуацыю з праваабаронцамі ў свеце. Мерапрыемства было арганізавана намаганнямі мясцовых праваабарончых арганізацыяў – “Філіпінскага Альянсу Праваабаронцаў” (Philippine Alliance of Human Rights Advocates – PAHRA), “Аператыўнай групы па арыштаваных Філіпінаў” (Task Force Detainees of the Philippines – TFDP) і “Абаронцаў правоў чалавека на Філіпінах” (Human Rights Defenders-Pilipinas (HRDP)).

На знак асуджэння глабальных рэпрэсіяў у дачыненні да праваабаронцаў на прэс-канферэнцыі пуставалі два крэслы – Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні з моманту затрымання 4 жніўня 2011 году ў Менску, і Тэмагена Тулаві, арыштаванага 13 студзеня 2012 году ва ўласным доме ў Давао.

Трэба адзначыць, што Тэмаген Тулаві займаўся абаронай людзей ад парушэнняў у ходзе ваенных аперацый на востраве Сулу і падчас разні ў муніцыпалітэце Іпіл патрабаваў ажыццяўлення правасуддзя і прыцягнення вінаватых да адказнасці за згвалтаванні жанчын народу Мора. Абвінавачванні ў меркаваным замаху былі вылучаныя губернатарам Сулу Абдусакурам Танам. У цяперашні час Тэмаген Тулаві ўтрымліваецца ў турме горада Давао.

Рыта Меленсіа, намеснік кіраўніка Аператыўнай групы па арыштаваных Філіпінаў (TFDP), заявіла, што такія справы, як справа Алеся Бяляцкага або справа філіпінскага праваабаронцы Тэмагена Тулаві “выяўляюць усё той самы часта палітычны характар абвінавачвання і пераследу праваабаронцаў”.

“Любая апазіцыя рэпрэсіўнаму рэжыму ці ўладзе будзе заклеймаваная, як злачынства, у тым ліку – прасоўванне і абарона правоў чалавека. Гэта мы адчулі падчас дыктатуры Маркаса, – адзначыў Максам дэ Меса, старшыня Філіпінскага Альянсу Праваабаронцаў, сяброўскай арганізацыі FIDH. – Алесь быў асуджаны нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў”.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі доктар Рэната Мабунга, старшыня “Абаронцаў правоў чалавека на Філіпінах”, заклікаў усіх прысутных “стаць абаронцамі правоў чалавека і выступаць за правы чалавека як нашы агульныя найвышэйшыя каштоўнасці”.

Філіпінскія актывісты грамадзянскай супольнасці намагаюцца найшырэй распаўсюдзіць інфармацыю з асуджэннем “крыміналізацыі” праваабаронцаў, выкарыстоўваючы з гэтай мэтай рэсурсы буйнейшых медыякампаніяў, такія як iReport CNN.

Нагадаем, што раней сяброўскія арганізацыі FIDH  далучыліся да маштабнай акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім падчас прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі ў такіх гарадах свету, як Нью-Йорк, Дакар, Хельсінкі, Мехіка, Кіеў, Ерэван і Баку.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў – сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) – даследуе, дакументуе і пашырае інфармацыю пра выпадкі замахаў на асноўныя правы праваабаронцаў, аказваючы падтрымку тым , хто знаходзіцца ў небяспецы, і садзейнічае ўмацаванню патэнцыялу міждзяржаўных механізмаў іх абароны.

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Прэзентацыя справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў. Кесон-Сіці, 14.02.2012

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago