Еўраклуб

Конкурс на архітэктурны праект

Міжнародная ўзнагарода Velux запрашае студэнтаў архітэктуры на атрыманне стыпендый у Даніі. Тэма: “Святло заўтрашняга дня”.

Міжнародная ўзнагарода Velux прапануе студэнтам архітэктуры пагуляць з тэмай сонечных прамянёў і дзённага святла ў самым шырокім сэнсе, каб стварыць больш глыбокае разуменне гэтай спецыфічнай крыніцы святла і энергіі.

У рамках гэтага архітэктурнага спаборніцтва Velux хоча аддаць належнае дзённаму святлу і ўмацаваць яго ролю ў праектаванні будынкаў у адпаведнасці з прадстаўленнем кампаніі аб узаемазвязанай ролі дзённага святла, свежага паветра і якасці жыцця. У рамках агульнай тэмы “Святло заўтрашняга дня” Velux імкнецца да развіцця новага мыслення ў дачыненні да таго, як ідэі выкарыстання дзённага святла, адкрытых прастораў у архітэктуры ўплываюць на якасць жыцця.

Конкурс не абмежаваны ніякімі канкрэтнымі катэгорыямі, але вы можаце прапанаваць праэкт на любую з наступных тэм:

– канцэпцыі з акцэнтам на сонечны свет у якасці натуральнай крыніцы святла і энергіі;

– дзённае святло як элемент, які вызначае візуальную якасць і камфорт інтэр’ера;

– пераасэнсаванне ролі дзённага святла ў гарадскім ці прыгарадным кантэксце жыцця;

– важнасць сонечнага і дзённага святла для экалагічнай архітэктуры, якая прымае да ўвагі рытм і раўнавагу ў прыродзе;

– абстрактныя паняцці, такія як дзённае святло ў параўнанні са штучным асвятленнем, дзень у параўнанні з ноччу і г.д.

Дэдлайны:

1 сакавіка 2012 – апошні тэрмін для рэгістрацыі;

2 красавіка 2012 – крайні тэрмін для пытанняў;

7 мая 2012 – крайні тэрмін падачы заявак;

Кастрычнік 2012 – афіцыйнае абвяшчэнне пераможцаў і вэб-выстава ўсіх прадстаўленых праектаў.

Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце падзеі.

Паводле Адукацыя.інфо

International VELUX Award 2012

Пакінуць адказ