Выйшаў новы нумар “Дзедзіча”!

Для берасцейскай моладзі з’явіўся новы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Дзедзіч” за люты 2012 года, які расказвае пра тое, што цікавіць і хвалюе студэнтаў і не толькі.

Загалоўны артыкул прысвечаны актуальнай (як падаецца заўсёды і часам нават назаўсёды) тэме студэнцкіх інтэрнатаў, а менавіта адказу рэктара на зварот “Дзедзіча” з подпісамі студэнтаў  з патрабаваннем палепшыць сітуацыю з найманнем жылля.

У бюлетэні можна знайсці і іншыя артыкулы, што датычацца студэнцкага жыцця: пра пералік коштаў за навучанне, пра тое, як і за што адлічаюць з універа, пра тое, што чакае студэнтаў у 2012 годзе.

Акрамя таго, чытайце пра дзейнасць “Дзедзіча” ( пра акцыю “Спявай па-беларуску”, мультфэст, віктарыны і інш.), пра падзеі ў краіне і пра стаўленне  да Беларусі за мяжой, у тым ліку пра беларускую мафію, як называюць у Венесуэле наш “Белзарубежстрой”.

А тых, хто цікавіцца гісторыяй, пацешыць артыкул пра Яна Самуэля Бэкера (пад кіраўніцтвам якога будаваўся палацава-паркавы комплекс Сапегаў у ружанах) “Прыдворны архітэктар”.

Свежанькі “Дзедзіч” існуе пакуль толькі ў папяромым выглядзе, таму, калі вы жадаеце атрымаць яго – прыходзьце да нас на офіс – вул. Кірава, д. 60, в. 1.

А калі вы ўмееце чакаць, то хутка у вас з’явіцца магчымасць спампаваць яго з нашага сайта.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago