Для берасцейскай моладзі з’явіўся новы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Дзедзіч” за люты 2012 года, які расказвае пра тое, што цікавіць і хвалюе студэнтаў і не толькі.
Загалоўны артыкул прысвечаны актуальнай (як падаецца заўсёды і часам нават назаўсёды) тэме студэнцкіх інтэрнатаў, а менавіта адказу рэктара на зварот “Дзедзіча” з подпісамі студэнтаў з патрабаваннем палепшыць сітуацыю з найманнем жылля.
У бюлетэні можна знайсці і іншыя артыкулы, што датычацца студэнцкага жыцця: пра пералік коштаў за навучанне, пра тое, як і за што адлічаюць з універа, пра тое, што чакае студэнтаў у 2012 годзе.
Акрамя таго, чытайце пра дзейнасць “Дзедзіча” ( пра акцыю “Спявай па-беларуску”, мультфэст, віктарыны і інш.), пра падзеі ў краіне і пра стаўленне да Беларусі за мяжой, у тым ліку пра беларускую мафію, як называюць у Венесуэле наш “Белзарубежстрой”.
А тых, хто цікавіцца гісторыяй, пацешыць артыкул пра Яна Самуэля Бэкера (пад кіраўніцтвам якога будаваўся палацава-паркавы комплекс Сапегаў у ружанах) “Прыдворны архітэктар”.
Свежанькі “Дзедзіч” існуе пакуль толькі ў папяромым выглядзе, таму, калі вы жадаеце атрымаць яго – прыходзьце да нас на офіс – вул. Кірава, д. 60, в. 1.
А калі вы ўмееце чакаць, то хутка у вас з’явіцца магчымасць спампаваць яго з нашага сайта.
Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…
Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…
Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…
У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…
Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…
У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…