Categories: Грамадства

Алкаголь будуць прадаваць з 21?

Міністэрства аховы здароўя збіраецца звярнуцца ва ўрада з пытаннем аб павышэнні да 21 года ўзросту, з якога можна будзе набыць спіртное.

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў Сяргей Васіпчык, галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя. Месяц таму, нагадаем, з прапановай павысіць дазволены ўзрост куплі алкаголю да 21 года выступіла генпракуратура Беларусі, піша onliner.by.

«У другім квартале мы плануем звярнуцца ва ўрада з мэтай зніжэння даступнасці алкаголю, аб зніжэнні ўзросту продажаў», – адзначыў Васіпчык. Акрамя таго, у Міністэрстве аховы здароўя збіраюцца прапанаваць ураду ўвесці дзяржаўную манаполію на гандаль бутыляваным алкаголем.

Таксама галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя распавёў, што ў канцы 2012 года плануецца аднавіць працу міжведамаснага савета, дзе будуць абмяркоўвацца дадатковыя пытанні аб зніжэнні даступнасці алкаголю. У Міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што ў Беларусі таксама могуць быць уведзеныя абмежаванні па часе продажаў і розныя цэнавыя інструменты. Пры выкананні ўсіх пастаўленых задач у міністэрстве разлічваюць, што алкаголь будзе прадавацца толькі ў спецыялізаваных крамах, асобам не маладзей 21 года і ў абмежаваны час.

«Калі адбудзецца зніжэнне продажаў алкаголю, гэта не азначае зніжэнне паступленняў у бюджэт, – падкрэсліў Васіпчык. – А калі ўсё зрабіць правільна, то бюджэт можа і папоўніцца за кошт зэканомленых сродкаў».

Паводле яго слоў, алкаголь і тытунь павінны прадавацца ў асобным месцы ў абмежаваны час. «Але мне цяжка зараз казаць аб хуткасці прыняцця падобнага рашэння, таму што не ўсё залежыць ад Міністэрства аховы здароўя», – адзначыў спецыяліст міністэрства.

«З гэтай дзяржаўнай праграмай такіх задач няма, але з ёй мы падыдзем да неабходнасці прыняцця такіх рашэнняў. Да 2015 года мы дамо ўраду дадзеныя аб тым, якая шкода прыносіць адкрыты продаж бутыляванага алкаголю. Мы пакажам, якія выдаткі знізяцца пры вынясенні продажу алкаголю і тытуню ў асобныя месцы», – распавёў Васіпчык.

Таксама ён закрануў тэму якасці спіртных напояў у Беларусі. «Якасць алкаголю – гэта праблема ўсяго свету. У арганізме заўсёды прысутнічае нейкая невялікая доля алкаголю. Гэта ўнутраны алкаголь. А вось той прадукт. І ў прамысловых умовах немагчыма вырабіць алкаголь, аналагічны ўнутранаму. Але ва ўсякім выпадку, калі алкаголь прадстаўлены ў гандлёвай сеткі, то ён ГОСТаўскі, выраблены па ўсіх правілах. Даследаванняў, якія высвячалі б падобную праблему, няма, і ў свеце іх рэдка праводзяць», – адзначыў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Паводле інфармацыі спецыялістаў міністэрства, 15,4% дзяцей у Беларусі ўпершыню паспрабавалі алкаголь ва ўзросце да 8 гадоў, 56,5% школьнікаў ўжывалі шампанскае і толькі 7,8% школьнікаў не ўжывалі спіртное.

Як адзначыў Васіпчык, да 2015 года плануецца знізіць спажыванне алкаголю ў Беларусі да 10,5 літра чыстага спірту на чалавека ў год.

«Чым даўжэй мы адсунем першую спробу алкаголю, тым лепш будзе для насельніцтва і для краіны», – падкрэсліваюць у міністэрстве.

Паводле charter97.org

Alcohol

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago