Спорт

У Берасці распачынаецца новы сезон гарадскіх гульняў

Калі Вы, ў цэнтры горада заўважыце людзей, якія нясуцца насустрач, ведайце – гэта не вар’яты і не турысты, а проста распачаўся новы сезон гарадскіх гульняў.

1 красавіка 2012 года ў горадзе над Бугам стартуе, ўжо традыцыйная, гарадская гульня «Сутычка».

Мэта гульні – першым прайсці маршрут адзначаны на мапе. Але не ўсё будзе так проста. На працягу маршрута ўсіх удзельнікаў будуць чакаць іспыты, вырашаючы якія яны будуць атрымоўваць коды. Код можа проста знаходзіцца на галінцы дрэва, бардзюры тратуара, трубе або выдавацца агентам ўзамен на нейкія дзеянні каманды. Знайшоўшы код, каманды павінны ўвесці яго на гульнявым сайце, і калі ён верны, атрымліваюць наступнае заданне. Так, ад узроўню да ўзроўню, каманды прайдуць гульню.

Гэтая гульня будзе праходзіць у мікрараёнах Цэнтр і  Кіеўка. Далучыцца да гульні можа кожны, хто жадае весела правесці час, атрымаць шмат пазітыву, новых знаёмых, папрацаваць мазгамі, нагамі і іншымі часткамі цела.

Сустрэча Укантакце: http://vk.com/shvatka_2012_04_01

Пакінуць адказ