3-4 сакавіка ў Берасці Асамблея НДА пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” правяла семiнар па пытаннях інфармацыйнай бяспекі для ўсіх, хто хоча пазбегнуць узлома свайго кампутара, паштовай скрынкі і асабістых дадзеных.
На семінары разглядаліся пытанні бяспечнай сувязi праз iнтэрнэт, бяспечнага захоўвання iнфармацыi на кампутары i электронных носьбітах. Частка заняткаў была прысвечана метадам дзейнасцi спецслужб у дачыненні да кампутарнай інфармацыі i магчымасцям нейтралiзацыi iхняга ўплыву на дзейнасць актывiстаў. Уздымаліся пытанні выбару больш якасных праграм і антывірусаў.
Акрамя тэарэтычных лекцый, на другі дзень семінару прайшлі і практычныя заняткі па асваенні неабходнага праграмнага забеспячэння для бяспечнага карыстання кампутарам.
У семiнары ўзяло ўдзел 15 маладых чалавек, актывiсты грамадскіх арганізацый рэгіёна і проста зацікаўленыя людзі. Па iх словах, тэматыка семiнара мае на сёння вялiкую актуальнасць.
Берасцейская моладзь з актыўнай грамадзянскай пазiцыяй хоча ведаць, як можна себя абараніць.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…