Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” – праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна“, праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень – у “Хроніцы пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – сітуацыя, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага звязу.
Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён распавядае пра асаблівасці адміністратыўнага пераследу актывіста Паўла Вінаградава, а таксама пра гісторыю ганебнай практыкі адвольных затрыманняў на Беларусі.
У “Праваабарончым календары” – гісторыя і сучасная канцэпцыя Міжнароднага жаночага дня, які Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў адзначае ў знак заахвочвання і абароны раўнапраўя жанчынаў.
Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…