Categories: Музыка

The Fraiz: “Берасцейцы не хочуць хадзіць на канцэрты”

На прэзентацыі свайго дэбютніка «Paraslov» ў родным берасці гурт не сабраў і 200 чалавек, тады як канцэрт у менскім Re:Public прайшоў пры поўным аншлагу.

Сітуацыя ў Берасці з канцэртамі нейкая дзіўная – то нічога, то два адначасова. Канцэрт The Fraiz супаў з канцэртам фіналістаў фэстывалю X-star і нешматлікай Берасцейскай публіцы прыйшлося выбіраць.

Удзельнік гурта Алег Шарко паведаміў у інтэрв’ю Тузіну Гітоў  пазіцыю The Fraiz: «Мы хочам памяняць палітыку гурта. Не хочацца быць местачковым калектывам».

ТГ: Алег, гурт задаволены сабой і канцэртам?

Нам крыўдна, што ў родным горадзе на наш канцэрт не прыйшло нават 200 чалавек. Першага сакавіка выступалі ў менскім Re:Public, дык там была тысяча. Яшчэ 150 чалавек не пусцілі, бо не было месца. Мы не маглі падысці да краю сцэны, бо нас хапалі за ногі і сцягвалі ў зал. Берасцейцы сапраўды не хочуць хадзіць на канцэрты. Яны лепш у «Кантакце» пасядзяць. Праўда, у Менску быў бясплатны канцэрт, але мы такога больш практыкаваць не будзем.

ТГ: А ты не думаеш, што частка народу проста пайшла на другі канцэрт?

І гэта, канечне, таксама сваю ролю сыграла. Не ведаем, навошта арганізатары другога канцэрту так рабілі. Мы загадзя ўсіх інфармавалі, што будзе выступ. Пасля званілі ў «Сферу» (начны клуб, дзе ладзіўся канцэрт фіналістаў X-star. — ТГ), прасілі іх свой канцэрт перанесці. Яны спачатку паабяцалі, а пасля тры дні троста слухаўку не здымалі.

ТГ: Ці многа сіл укладзена ў прэзэнтацыю?

Рэпетавалі тры тыдні кожны дзень. Але рэалізавалі ўсяго працэнтаў 20 з таго, што меркавалі і што адпрацоўвалі. Многае злятала проста ў апошні момант. Я нават перад канцэртам сядзеў і не ведаў, чаго яшчэ чакаць. У нас павінна было быць святло з Кіева, рэжысёр святла з Масквы, відэаролікі да кожнай песні… Але мы ўсё роўна пастараліся выглядаць годна.

ТГ: Толькі мы так і не пачулі абяцанай песні на беларускай мове…

Мы вырашылі ўсё ж не спяваць стары матэрыял на новай мове. Усе ведаюць гэтыя песні як расейскамоўныя, і невядома, як слухачы іх сустрэнуць. Калі і рабіць штосьці, то трэба пісаць новыя кампазіцыі адразу па-беларуску.

ТГ: Зноў будзеце некага прасіць дапамагчы?

Наш басіст дастаткова добра ведае беларускую мову, каб напісаць такую песню.

ТГ: А чаму менавіта Akute на разагрэве?

Шчыра кажучы, іх прапанаваў Назараў (Зміцер Назараў — берасьцейскі прамоўтар, які арганізоўваў канцэрт. — ТГ). Мы пагадзіліся, бо і нам гэты гурт падабаецца. Улічылі, так бы мовіць, інтарэсы ўсіх.

ТГ: Чым зараз будзеце займацца?

Хочам памяняць палітыку гурта. Разумееш, не хочацца быць местачковым калектывам, хочацца развівацца, выйсці на новы ўзровень. Для гэтага будзем шмат працаваць. І працаваць на якасць, а не на колькасць. Лепш мы сыграем адзін канцэрт на год, ды пасля яго пра нас будуць гаварыць, чым разменьвацца на шматлікія выступы.

Хоць «фрэйзы» і скардзяцца, што яны не зрабілі і паловы заплянаванага, выглядалі яны малайцамі. Са святлом, хоць яно было і не з Кіева, усё вырашылася аптымальна, з гукам таксама. Хлопцы пастараліся быць на сцэне не толькі музыкамі, але і акторамі, што таксама ідзе ім у залік. Ды і слухачы, якіх да гэтага паўгадзіны прымусілі чакаць перад дзвярыма, пакуль артысты настройваліся, у выніку не вельмі наракалі на злы лёс. А арганізатарам канцэртаў усё ж трэба падумаць над сваімі далейшымі паводзінамі.

Паводле “Тузін Гітоў”

Фота: Тузін Гітоў

Darya

View Comments

  • на такое [moderated], я бы и бесплатно не пошёл. мой роллтон лучше поёт

    • ты был на их концерте? ты слушал их?? может и в живую видел?
      какого такого хрена ты имеешь право говорить о них так?
      очень классная группа, была на их концерте в минске. получила большое удовольствие, спасибо большое) приезжайте ещё к нам)

Recent Posts

Яўгенія Гадун: актрыса і рэжысёрка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы

Тэатр – месца нараджэння эмоцый і сапраўднай магіі. У свеце мастацтва, дзе кожны крок –…

1 тыдзень ago

Натхненне на старонках: стваральніца кніжнага клуба аб важнасці зносін і літаратуры

У эпоху лічбавых тэхналогій, калі зносіны зводзяцца да паведамленняў у мэсэнджарах і пастам у сацыяльных…

2 тыдні ago

Выстава актуальнага мастацтва “Фаза: Самасць”

“Працы вельмі асабістага характару ўразаюцца ў сцены завадскога будынка і даюць гледачу магчымасць падумаць аб…

4 тыдні ago

Раслінны квэст ад Кірыла Кветкі і Іў Рашэ

Да 1005-годдзя Берасця Кірыл Кветка сумесна з Іў Рашэ арганізаваў цікавы квэст. Яго сутнасць у…

1 месяц ago

Ноч музеяў 2024 у Берасці: незабыўныя ўражанні і ўнікальныя экспанаты

Сёлета Берасце зноў далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", якая прайшла 18 мая. Мерапрыемства, якое…

3 месяцы ago

Гісторыя кінатэатраў Берасця: Ад першых паказаў да сучаснасці

Берасце, вядомы сваімі гістарычнымі і культурнымі помнікамі, таксама мае багатую гісторыю кінатэатраў, якія адыгрывалі важную…

3 месяцы ago