Культура

У Берасці адкрываецца выстава вясельнай фатаграфіі

 З 14 сакавіка ў кінатэатры “Беларусь” на 2-м паверсе адкрыецца выстава вясельнай фатаграфіі аб’яднання фатографаў горада над Бугам Dream Wedding.

На выставе можна будзе пазнаёміцца з працамі вядомых вясельных фатографаў горада: Мікалая і Алены Сянкевіч, Аляксандра Корабава, Славы Жураўлевіча, Алена Русакевіч і Веры Ярэмавай.

Цэлы год фотамайстры рыхтавалі свае працы. Таму на выставе будзе прадстаўленна не вясельнае застолле, а мастацкае фота.

Па словах аднаго з прафесійных фатографаў, каб зрабіць якасны здымак, недастаткова купіць дарагую апаратуру:

– Сёння здымка вяселля – гэта складаны жанр. Мне даводзіцца ўвесь час шукаць новыя ракурсы. У выйгрышы ад такой працы толькі маладыя.

Выстава дасць магчымасць кожнаму азнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця вясельнай фатаграфіі, ацаніць узровень работ берасцейскіх фатографаў і проста атрымаць асалоду ад незабыўнага дня вяселля.

Выстава вясельнай фатаграфіі працягнецца да 18 сакавіка.

Фота Рамана Лабуна

Фота Рамана Лабуна

 

Пакінуць адказ