Музыка

CRUSADE ў Берасці «з гітарамі наперавес»

Гурт CRUSADE ўчора згуляў сольны канцэрт у горадзе над Бугам, які праходзіў у стылі кватэрніка «З гітарамі наперавес».

У моладзевым хрысціянскім клубе Usee, як і належыць на кватэрніку, панавала хатняя абстаноўка: у пакоі на падлозе дыван, а на кухні гарбата на стале.

Гурт CRUSADE змог сабраць каля з0-ці чалавек на сяброўскую гутарку. Нягледзячы на тое, што ўсе людзі сапраўды розныя, яны былі аб’яднаны альтэрнатыўнай музыкай, прысвечанай тэме хрысціянства.

У гэты вечар слухачы змаглі больш блізка пазнаёміцца з выканаўцамі, а музыкі – больш даведаліся пра сваю аўдыторыю, так як створаная нязмушаная абстаноўка, сцерла межы паміж імі.

Гурт CRUSADE

Гурт CRUSADE

 

Пакінуць адказ