Культура

Фотаконкурс на тэму правоў чалавека

Вы захопленыя фатаграфіяй? У вас асаблівы погляд на свет? Адрозніваецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі?Уважліва чытайце гэтую аб’яву!

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, абвяшчаецца конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму “Правы чалавека ў сучасным свеце “.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі (16-30 гадоў), гатовыя раскрыць тэму і свой нестандартны погляд на Права.

Работы дасылайце на [email protected] ці прыносіце ў раздрукаваным/намаляваным выглядзе асабіста арганізатарам да 31 сакавіка 2012 года.

У лісце неабходна ўказаць:
1. імя
2. ўзрост
3. месца навучання ці працы
4. назву работы і дату стварэння
5. якое права ваша праца адлюстроўвае
6. кантактны тэлефон.

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе. Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.

Задаць усе пытанні можна па e-mail: [email protected]

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

afisha vzgliad na pravo

Пакінуць адказ