Прыём заявак на прадастаўленне стыпендыяў працягвае партнёрства “Erasmus Mundus” Беларусь-Украіна-Малдова. Шанец атрымаць гранты маюць і студэнты, і супрацоўнікі беларускіх ВНУ.
Партнёрства аб’ядноўвае 17 універсiтэтаў краінаў Еўразвязу, Беларусі, Украіны i Малдовы ды імкнецца да ўсталявання арганізаванага i ўстойлівага супрацоўніцтва паміж універсiтэтамі-удзельнікамі. Праект каардынуе ўніверсiтэт Мікаласа Ромэрыса (Літва).
Стыпендыі будуць прадастаўляцца ад восені 2012 году студэнтам бакалаўрыятаў, магістратураў, аспірантураў і дактарантураў, і таксама супрацоўнікам ВНУ.
Падрабязная інфармацыя пра стыпендыі, крытэры адбору i патрабаванні да ўдзельнікаў можна знайсцi на сайце emp-aim.mruni.eu
Апошні тэрмін падачы заявак: 18 сакавіка 2012 году.
Паводле eeas.europa.eu