Спорт

Заходні Буг прыцягне турыстаў у Беларусь

У хуткім часе на базе ААТ «Камароўка» будзе адкрыты агратурыстычны комплекс, што стане адным з фактараў павелічэння колькасці водных экскурсійна-турыстычных маршрутаў у рэспубліканскім заказніку «Прыбужскае Палессе».

З зайздрасцю сёння пазіраюць рыбакі памежнай вёскі Тамашоўка і навакольных вёсак Берасцейскага раёна на левы бераг Заходняга Буга, а польскія суседзі з процілеглага боку мяжы цягаюць з ракі спінінгамі шчупакоў і судакоў, вудзяць ляшчоў і плоткі. У хуткім часе такая магчымасць павінна з’явіцца і ў беларусаў.

Як паведаміла газеце “Зара над Бугам” намеснік старшыні райвыканкама Людміла Жуковіч, на адкрытай пляцоўцы ў раёне Тамашоўскай пагранічнай заставы будзе дазволена рыбная лоўля.

Акрамя гэтага, ў памежнай зоне з’явіцца новы турыстычны маршрут для байдарачнікаў падрыхтаваны па рацэ Заходні Буг ад Тамашоўкі да Даманава. У маршруце таксама запланаваны і агляд польскага мястэчка Уладава.

Але не будзе ўсё так проста: калі хто-небудзь пабочны паспрабуе перайсці мяжу, яе зноў зачыняць, а водны турызм забароняць, – піша Еўрадыё.

Нагадаем, што ў мінулым годзе было запланавана адкрыццё доступа на памежную раку Заходні Буг жыхарам вёскі Тамашоўка для адпачынку, збору ягад і грыбоў. Але гэта засталося толькі на паперы.

Таму магчыма гэты праект дапаможа людзям, якія нарадзіліся каля ракі, паглядзець на яе не толькі на фотаздымках. Фота: tut.by

Пакінуць адказ