31 сакавіка 2012 года каля 2 мільярдаў чалавек па ўсёй Зямлі выключаць святло на 1 гадзіну (20:30 – 21:30 па мясцовым часе), каб выказаць сваю занепакоенасць небяспечным наступствам змянення клімату.
Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, што ўсе людзі і арганізацыі выключаюць святло і электрабытавыя прыборы на адну гадзіну. Такім чынам, за час акцыі можна зэканоміць да 10% электраэнергіі.
Зразумела, адключэнне святла на адну гадзіну не можа прыкметна палепшыць экалагічную сітуацыю ў цэлым, аднак, на думку арганізатараў, акцыя павінна прыцягнуць увагу жыхароў нашай планеты да праблем экалогіі і той шкоды, якую людзі наносяць планеце.
Гэтая акцыя праводзіцца па ўсім свеце ў апошнюю суботу сакавіка кожны год, пачынаючы з 2007-га года.