Што цікавага маюць пабачыць берасцейцы на канцэрце “Серебряной свадьбы” — гурта з бадай што самым яскравым сцэнічным вобразам у беларускай музычнай індустрыі.
Лірычнае адступленне
Памятаю, гадоў пяць, а мабыць, і болей, таму сябар павёў мяне на канцэрт гурта “Садъ” – святая святых для былой дваровай шпаны, якая праводзіла вечары на лаўкай і вучыла адзін аднаго граць на гітары. Маё дзяцінства, не зважаючы на “ліхія дзевяностыя”, праходзіла крыху інакш, і трапяткіх пачуццяў прыстарэлыя дзядзькі з “Сада” у мяне не выклікалі. Тым больш, што самі мясцовыя “зоркі” павінны былі граць хвілін дваццаць у канцы канцэрта, а ўвесь астатні час публіку разагравалі нейкія незнаёмыя мне маладыя “рок-банды”. У мяне ад звону метала ўжо пачала балець галава, і я амаль ненавідзела свайго кавалера з яго культурнай праграмай. Але раптам замест чарговых патлатых хлопцаў у драных джынсах на сцэну выйшлі артысты ў экстравагантных жылетах, капялюшах, салістка – у паласатых панчохах, карсеце і з чамаданам. Яны гралі на кантрабасе, трубе, скрыпцы і пелі шалёныя смешныя песні. Я была пад такім уражаннем, што зноў палюбіла свайго сябра і ўвесь свет… Акрамя салістаў гурта “Садъ”, якія пасля феерычнага шоў ад “Серебряной свадьбы” нарэшце выйшлі на сцэну – крыху “пад шафэ”, у старых кофтах, і селі на табурэтачку нешта брынчаць на гітары…
Сур’ёзны фрык
Местачковы Манпарнас
Атмасфера французскага кабарэ сярэдзіны мінулага стагоддзя артысты адначасова ідэалізуюць і парадыруюць. Яны паказалі савецкую мару аб прыгожым і цікавым жыцці буржуазнай багемы, водгукі якога прасочваліся праз жалезную завесу да сэрцаў ударніц вытворчасці і спартсменак-камсамолак. Некаторыя з іх спрабавалі ажыццявіць французкі сцэнар жыцця ў постсавецкіх дэкарацыях. Як раз пра такую жанчыну і спявае іранічная Бенька і ўвасабляе яе ў тэатралізаваным вобразе на сцэне.
Лірычная гераіня песень адчувае пастаянны экзістэнцыяльны канфлікт паміж французскай марай і жорсткай
Такая женщина, как я,
Достойна денежных вложений,
А ты имеешь лишь меня,
И то не в лучших положениях…
Жыццё прымушае гераіню мець зносіны з кавалерамі, якія абіраюць не зусім куртуазныя спосабы спадабацца жанчыне: “Ее пломбиром соблазнял И кинофильмом про индейцев И про космических пришельцев И комплименты учинял”.
У новым альбоме “Сердечная мускулатура” тэма супрацьстаяння ідэальнага і рэальнага працягваецца – дзяўчынка мела ідэальнае каханне з хлопчыкам (“ходили в кино, сочиняли рассказы, не ссорясь ни разу – две чистых души”) да той пары, пакуль мама не заўважыла ў яе вошы. У альбоме з’яўляецца новы лірычны герой – мясцовы калега Поля Верлена, багемны паэт, якога “качало от бутылочки винца”.
***
Калі нуда па Францыі і Парыжу не пакідае ваша сэрца, раю завітаць 31 сакавіка на імпрэзу “Серебряной свадьбы” – і вас вылечаць!
Альбіна Трус
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…