Categories: Грамадства

Яны ратуюць жыцці

Беспрытульныя жывёлы змогуць знайсці дом, дзякуючы акцыі грамадскага аб’яднання  “Дабрыня”.

Актывісты арганізацыі плануюць выставу бяздомных жывёлаў, якія знаходзяцца на утрыманні арганізацыі. 31 сакавіка на другім паверсе кінатэатра “Беларусь” кожны жадаючы зможа выбраць для сябе коціка альбо сабачку. А таксама, па папярэдняй дамове з арганізатарамі, можна выставіць жывёліну, якую вы падабралі з уліцы (нельга прыносіць хатніх жывёлін). Усе звяркі мусяць мець даведку ад ветэрынара пра стан здароўя. Хворыя і брудныя жывёліны да выставы не дапушчаюцца, таму можаце смела браць з выставы гадаванца сабе дахаты.

***

Актывісты Берасцейскага грамадскага аб’яднання дапамогі жывёлам  “Дабрыня” з’яўляюцца яскравым прыкладам тых людзей, што бескарысліва гатовыя абараняць слабых і бездапаможных. Жывёлы не могуць заяўляць пра свае беды, не могуць дамагацца выканання права нават на жыццё. Таму не заўважаць іх пакуты і нават здекавацца з іх вельмі проста.

Але сёння ў нашым горадзе з’яўляецца ўсё болей людзей, якія ахвяруюць сваім часм, сіламі і грошамі дзеля служэння Дабрыні.

Грамадскае аб’яднанне “Дабрыня” з’явілася ў 2010 годзе дзякуючы намаганням дзвюх добрых жанчын – Таццяны Сядовай і Алены Оргіш. Арганізацыя аказвае дапамогу братам нашым меншым разнастайнымі шляхамі – яе сябры даглядаюць за беспрытульнымі жывёламі, часта бяруць на утрыманне да той пары, пакуль не знойдуць гаспадара (але гэта цяжка ажыццявіць без наяўнасці прытулку); за свае грошы робяць стэрылізацыю вулічным жывёлінам, каб паменшыць колькасць прысуджаных на бадзянне і галодную смерць новым коткам і сабакам; праводзяць акцыі дзеля папулярызацыі гуманнага стаўлення да жывёльнага свету.

Адна з галоўных задач арганізацыі – дамагчыся стварэння прытулку для беспрытульных жывёлаў. Справа гэтая не такая лёгкая, як можа здавацца на першы. Ужо цягам двух год актывісты просяць гарадскія ўлады даць ім памяшканне пад прытулак. Здавалася б, у горадзе хапае занядбаных гаражоў і пабудоў вайсковых частак. Але пакуль намаганні безвыніковыя. Стварыць немагчыма яшчэ таму, што ў нашым заканадаўстве няма паняцця “приют”, а без гэтага – ніяк.

Сёння зоаахоўныя арганізацыі па ўсёй Беларусі імкнуцца паўплываць на рэформу заканадаўчай базы, якая рэгламентуе адносіны чалавека і жывёльнага свету.

Чым можаш дапамагчы ты?

Па-першае, грашовымі сродкамі. На стэрылізацыю, догляд за беспрытульнымі жывёлінамі, харчаванне і медыкаменты патрэбныя немалыя грошы. Сродкі можна перавесці на рахунак арганізацыі праз банк.

Па-другое, іншай матэрыяльнай дапамогай ў выглядзе корму, лекаў, клетак і г.д.

І вядома, дзеяннем: ты можаш прымаць удзел у акцыях, распаўсюджваць інфармацыю і проста дапамагаць тым жывёлам, што жывуць побач.

Тэлефануй: (033) 318 – 9 – 318

Грашовыя сродкі адпраўляць сюды: Брестское общественное объединение помощи животным “Доброта” (БООПЖ “Доброта”), р/с 3015260890014 в отд. 403 ГФ по Брестской области ОАО “Белинвестбанк”, МФО 150501823,УНП 290927236.

Назначение платежа – добровольное пожертвование.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago