Categories: Еўраклуб

“Што я ведаю пра Еўропу?”

 Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у дзевятым рэспубліканскім конкурсе школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”. Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка.
Ён будзе прысвечаны тэме “Еўрапейскія аб’яднанні: ўчора, сёння, заўтра”.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.

Конкурс 2012 года праводзіцца ў два этапы. Першы этап уўяўляе сабой паўфіналы – плануецца правядзенне некалькіх рэгіянальных паўфіналаў з удзелам заяўленых каманд. Месцы правядзення паўфіналаў будуць вызначацца з улікам тэрытарыяльнага размеркавання каманд (напрыклад – Брэст, Гродна, Мінск, Магілеў). Другі этап – фiнал (камандная гульня з удзелам пераможцаў паўфіналаў). Транспартныя выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі. Каманды-пераможцы конкурсаў мінулых гадоў узнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Каб узяць удзел конкурсе, трэба да 9 красавіка 2012 года даслаць заяўку на электронны адрас igken11@gmail.com, указаўшы мясцовасць, навучальную ўстанову, кіраўніка каманды, узрост удзельнікаў каманды, кантакты для сувязі.

Парадак правядзення і конкурсныя заданні паўфіналаў:

1. Прадстаўленне каманд (без ацэнкі);
2. “Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі”: адкрыты тэст (з варыянтамі адказу);
3. “Пазнай краіну”. З дапамогай сказаў-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, трэба будзе пазнаць некалькі краін ЕС. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае большасць краін з выкарыстаннем меншай колькасці падказак;
4. “Ці ёсць будучыня ў Еўрапейскага Саюза?”: конкурс-разважанне (хатняе заданне).
Крытэрыі ацэнкі:
– Абгрунтаванасць тэзісаў (калі так, то чаму, калі не, то чаму);
– Лагічнасць і паслядоўнасць выкладання;
– Змястоўнасць, напоўненасць фактамі і прыкладамі;
– Арыгінальнасць дэманстрацыі;
– Рэгламент – 5 хвілін на выступ-разважанне.
5. Брэйн-рынг. Тэма: “Еўрааб’яднанні ў мінулым”;
6. Конкурс-сюрпрыз (на агульную эрудыцыю)

Арганізатары конкурса – ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”.

Паводле “Рух за Свабоду”

Europe

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago