Вясна наступіла. На градусніку ўжо плюсавая тэмпература і снег даўно растаў. Таму веласіпедысты Берасця адкрываюць новы веласезон’12, каб расцерці разгультаеныя, пасля зімы, цягліцы.
Адкрыццё веласезона’12 – першае веласвята ў Берасці ў гэтым годзе, гэта падзея, якую нецярпліва чакаюць усе тыя, хто неабыякавы да ровара.
Гэта свята, якое дазволіць кожнаму пагутарыць з аднадумцамі, сустрэць старых сяброў і абзавесціся новымі знаёмствамі, даведацца шмат цікавага і новага па велатэме, парадавацца вясне, і, вядома ж, удосталь пакатацца на любімым двухколавым кані.
Усе жадаючыя прыняць удзел у адкрыцці веласезона’12 могуць далучыцца да велапакатушкі па маршруце Берасце – Белавежская пушча – Берасце, якую арганізуюць веласіпедысты горада над Бугам.
Дадзенае спартыўнае свята, праводзіцца з мэтай папулярызацыі і развіцця велатурызму, а таксама прыцягнення моладзі і шырокіх мас насельніцтва да здаровага ладу жыцця.
Калі ровар для Вас – нешта большае, чым проста сродак перамяшчэння, калі Вы любіце катацца, і тым больш, калі Вы толькі задумаліся аб набыцці ровара – далучайцеся да грандыёзнага свята для веласіпедыстаў і актыўных людзей – «Адкрыцця веласезона’12».
Сустрэча УКантакце: http://vk.com/groups#/event36661926
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…