Гэтай вясной піцерская рок-фармацыя Stigmata дасць серыю эксклюзіўных канцэртаў па гарадах Беларусі. У Менску сольны канцэрт гурта пройдзе 8 красавіка, а на наступны дзень яны ўжо зайграюць ў Берасці.
Акрамя лепшых песень калектыву, а гэтак жа некалькіх прызабытых, на канцэрце ў клубе CITY можна будзе пачуць і цалкам новыя трэкі.
Гурт Stigmata прадставіць новую праграму, якую да гэтага так чакалі, але ніхто яшчэ не чуў. Але, што б гэта ні азначала, фактам застаецца тое, што Stigmata поўная сіл і рыхтуе на суд слухачоў новы альбом.
Набыць квіткі можна ў бары «Партала». Кошт 50000-80000 беларускіх рублёў.
Пачатак канцэрта а 19:00-й гадзіне.
З сённяшняга дня квіткі ў продажы