Еўраклуб

Стыпендыя Рагнара Нурксе

Усе замежныя студэнты запрашаюцца да суіскання стыпендыі імя Рагнара Нурксе на2012-2013 навучальны год – напэўна, найбольш вядомага ў свеце Эстонскага навукоўцы ХХ стагоддзя.

Умовы

Стыпендыят будзе абраны на аснове папярэдніх прафесійных і акадэмічных дасягненняў (мінімальны сярэдні бал – 3.5). Заяўка павінна ўключаць таксама рэкамендацыйны ліст ад аднаго з папярэдніх прафесараў студэнта. Нарэшце, план магістарскай дысертацыі студэнта будзе ацэньвацца з пункту гледжання таго, ці мае ён патэнцыял для стварэння новых ведаў і ці можа быць трансфармаваны ў часопісны артыкул.

Стыпендыя

Стыпендыя ў памеры 7.200 еўра выдзяляецца з бюджэту аддзялення дзяржаўнага кіравання Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта і будзе давацца студэнту, які пачне заняткі ў магістратуры па праграме “Кіраванне тэхналогіямі” ў 2012/2013 акадэмічным годзе.

6 студэнтаў-замежнікаў, таксама атрымаюць магчымасць вярнуць выдаткі звязаня з атрыманнем візы, страхоўкай і праездам.

Заяўкі

Калі ласка, дашліце заяўку (ліст на 1-2 старонкі з апісаннем плана вашай дысертацыі, папярэдняга прафесійнага досведу; пацвярджэнне папярэдніх акадэмічных вынікаў, рэзюмэ, рэкамендацыйны ліст) і інш. Райнеру Катэлю на адрас [email protected] не пазней за 31 мая 2012 года. Калі ласка, скарыстайце PDF-фармат.

Афіцыйная старонка: www.tg.deca.ee/eng/the_students/scholarships/

Паводле Адукацыя.інфо

Tallinn University of Technology

Пакінуць адказ