Categories: Еўраклуб

Стыпендыя Рагнара Нурксе

Усе замежныя студэнты запрашаюцца да суіскання стыпендыі імя Рагнара Нурксе на2012-2013 навучальны год – напэўна, найбольш вядомага ў свеце Эстонскага навукоўцы ХХ стагоддзя.

Умовы

Стыпендыят будзе абраны на аснове папярэдніх прафесійных і акадэмічных дасягненняў (мінімальны сярэдні бал – 3.5). Заяўка павінна ўключаць таксама рэкамендацыйны ліст ад аднаго з папярэдніх прафесараў студэнта. Нарэшце, план магістарскай дысертацыі студэнта будзе ацэньвацца з пункту гледжання таго, ці мае ён патэнцыял для стварэння новых ведаў і ці можа быць трансфармаваны ў часопісны артыкул.

Стыпендыя

Стыпендыя ў памеры 7.200 еўра выдзяляецца з бюджэту аддзялення дзяржаўнага кіравання Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта і будзе давацца студэнту, які пачне заняткі ў магістратуры па праграме “Кіраванне тэхналогіямі” ў 2012/2013 акадэмічным годзе.

6 студэнтаў-замежнікаў, таксама атрымаюць магчымасць вярнуць выдаткі звязаня з атрыманнем візы, страхоўкай і праездам.

Заяўкі

Калі ласка, дашліце заяўку (ліст на 1-2 старонкі з апісаннем плана вашай дысертацыі, папярэдняга прафесійнага досведу; пацвярджэнне папярэдніх акадэмічных вынікаў, рэзюмэ, рэкамендацыйны ліст) і інш. Райнеру Катэлю на адрас rainer.kattel@ttu.ee не пазней за 31 мая 2012 года. Калі ласка, скарыстайце PDF-фармат.

Афіцыйная старонка: www.tg.deca.ee/eng/the_students/scholarships/

Паводле Адукацыя.інфо

Tallinn University of Technology

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago