Абвяшчаецца конкурс заявак на стыпендыі ў рамках праграмы “Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)”.
Гэты праект аб’ядноўвае 17 універсітэтаў з краін Еўразвяза, Беларусі, Украіны і Малдовы і накіраваны на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕЗ і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Дадзены праект каардынуецца Універсітэтам Mykolas Romeris (Літва).
Праект “Эразмус Мундус Партнёрства для Беларусі, Украіны і Малдовы (EMP-AIM)” прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.:
з Беларусі, Малдовы і Украіны для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў у 8 еўрапейскіх партнёрскіх універсітэтах (73 стыпендыі ў межах першага конкурсу заявак);
з 8 еўрапейскіх універсітэтаў для навучання, выкладання альбо правядзення даследаванняў ў 9–ці партнёрскіх універсітэтах з Беларусі, Малдовы ды Украіны (21 стыпендыя ў межах першага конкурсу заявак).
Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй
Больш падрабязную інфармацыю на ангельскай мове можна знайсці на сайце праграмы emp-aim.mruni.eu.
Скрайні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012.
Інфармацыю пра заяўку можна знайсці тут
Па інфармацыі “Офіса за дэмакратычную Беларусь”
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…