Сяргей Маскевіч, міністр адукацыы, афіцыйна заявіў аб пераходзе на 4-х гадовы тэрмін навучання ў ВНУ. Большасць універсітэтаў перайдуць на новую сістэму ўжо з верасня гэтага года.
Скараціць тэрмін навучаньня да чатырох гадоў для сельскагаспадарчых спэцыяльнасцей прапанаваў Лукашэнка яшчэ у жніўні 2011 году.
Тады б пяты год студэнты, на яго погляд, маглі б «быць на палях», бо звычайна студэнты мала сутыкаюцца з сельскай гаспадаркай.
«Магчыма, варта скараціць тэрмін навучання на год. Альбо пяты год, я настойваю на гэтым, усе студэнты павінны быць на палях», — сказаў тады Лукашэнка.
Ужо прынята новая канцэпцыя выкладання . Яна прадугледжвае памяншэнне колькасці аўдыторных гадзін, павялічванне самастойнай працы студэнтаў, выключэнне дублявання дысцыплін, якія праходзяць у агульнаадукацыйных установах.
Па некаторых звестках, у тэхнічных ВНУ значна зменшыцца выкладанне такіх дысцыплін, як: гісторыя Беларусі, сацыялогія, псыхалогія. Пры гэтым некалькі гадзін беларускай мовы ў беларускіх унівэрсытэтах усё ж пакінуць. Гэтак сама, як і ідэалогію беларускай дзяржавы. Верагодна, змены ў праграмах і тэрмінах навучаньня прывядуць да значнага скарачэння колькасці выкладчыкаў.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…