25 сакавіка ў Берасці

25 сакавіка беларусы святкавалі Дзень Волі. Берасцейцы не былі выключэннем. АРР “Дзедзіч” падрыхтаваў цікавую культурную праграму святкавання.

З раніцы сябры Дзедзіча, а таксама і зацікаўленныя жыхары горада прыйшлі на Трышынскія могілкі, каб ушанаваць памяць Адама Трыпуса, актыўнага дзеяча БНР. Мясцовы краязнаўца Ігар Бараноўскі распавёў пра гэтага славутага дзеяча.

Dzen Voli

Пасля гэтага моладзь пачала гульню “БНР-Берасце”. Каб выйграць, трэба было хоць трохі ведаць гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, гарадскую мясцовасць, а таксама гісторыю Берасця. Гульня пачыналась ад Трышынскіх могілак і скончвалася на Вайсковых могілках. Спачатку людзі даведаліся хто такі Станіслав Булак-Булаховіч і чаму ўвогуле гэтыя могілкі з’явіліся. Жыхары горада ўсклалі кветкі да помніка жаўнерам генэрала.

Dzen Voli

Dzen Voli

У другой частцы свята ўдзельнікі гульні з дапамогай святочных паштовак павіншавалі берасцейцаў з Днём Волі. А пасля ўсе сабраліся на гарбату на офісе “Дзедзіча” і павіншавалі пераможцаў гульні. Якія атрымалі каштоўныя падарункі, флэшкі. У ўдзельнікаў на памяць засталіся фірмовыя асадкі і добры настрой.  Яшчэ раз віншуем 2 каманду, якія перамаглі ў гульне!:)

Dzen Voli

Dzen Voli

“Гульня прайшла цудоўна! Спалучэнне ведаў па гісторыі БНР і веданне горада Берасця ў заданнях – было даволі свежай ідэяй. Такі фармат гулняў можна працягваць і працягваць. Я б прыйшоў зноўку.”
(Удзельнік гульні).

“Гульні падобнага фармату праводзяцца даўно сярод моладзі, але мы вырашылі абраць канкрэтную тэматыку – Беларуская Народня Рэспубліка. Такім чынам людзі павінны былі бегаць па гораду і выконваць пэўныя  заданні звязаныя з гісторыяй БНР. У выніку мы змаглі арганізаваць святкаванне Дня Волі ў такой цікавай і прывабнай форме. Гэтая гульня вельмі спадабалася ўдзельнікам і нашым прыхільнікам.”
(Арганізатар).

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago