30 сакавіка зноў берасцейская зямля сабрала вялікую колькасць людзей неабыякавых да спартыўнага арыентавання.
Прычынай таму сталі адкрыццё і першы старт І і II этапаў Кубка Беларускай Федэрацыі арыентавання (БФА), а таксама І і II этапаў Кубка БФА сярод ветэранаў.
Пачалася Берасцейская пралеска – 2012 з эстафеты. Эстафета – гэта найбольш цікавая і захапляльная з нешматлікіх формаў арыентавання. Менавіта тут пераможцы вызначыліся толькі на фінішы, а памылкі аднаго з удзельнікаў каманды каардынальна змянялі іх агульны вынік.
Спаборніцтвы былі вельмі не простымі, хутчэй за ўсё – напружанымі. І пратаколы эстафеты сведчаць аб тым, што кожны спартсмен-арыентыроўшчык аддаў у барацьбе за перамогу практычна ўсе сілы.
Это было здорово!