З пачатку красавіка да канца траўня на рынках Берасця можна сустрэць чарамшу − рэзкую зеляніну, якая мае знешняе падабенства з ландышам. Аднак не ўсе ведаюць, што чарамша − рэдкая расліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, і яе збор забаронены.
Рэдкім яня стала з-за варварскага знішчэння. З надыходам вясны тысячы людзей прачэсваюць лес ў пошуках любімай зеляніны. Менавіта неабмежаваны збор насельніцтвам і вытоптванне прывяло да скарачэння месцаў росту гэтай расліны.
У прыродным асяроддзі расце два віды дзікарослай чарамшы, якія маюць народныя назвы: лук мядзведжы (Allium ursinum L.) і лук пераможны (Allium victorialis L.). Па вонкавым выглядзе і смакавых якасцях дадзеныя віды раслін падобныя.
Чарамша упершыню ў рэспубліцы ўзята пад дзяржаўную ахову ў 1964 годзе, была уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў
(1981, 1993), занесена ў Спіс рэдкіх і відаў дзікарослых раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штрафныя санкцыі за самавольны збор раслін, занесеных у Чырвоную кнігу, альбо каранёў, кветак, пладоў такіх раслін у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.
Артыкул 15.27. Самавольны збор або знішчэнне грыбоў, іншых дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і іх частак або здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэнню колькасці або парушэння асяроддзя росту.
Варта адзначыць, што чарамша добра размножваецца самасевам, непатрабавальны і можа вырошчвацца на прысядзібных і дачных участках. Дзеянне палажэнняў Закона не распаўсюджваецца на культывіруемыя расліны.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…