МузыкаКультура

Дар’я Трубіна зноў на сцэне

Экс-вакалістка берасцейскага гурта TerraKod, Дар’я Трубіна, зноў пачала спяваць у фольк-гурце Unia.

Зараз салістка  Uniі  другі год адпрацоўвае размеркаванне на Берасцейшчыне. У раённым доме культуры вёскі Чэрні яна і швец, і жнец, і на дудзеі грэц. Афіцыйна гэтая пасада называецца мастацкі кіраўнік.

Яшчэ напярэдадні Новага году Дар’я прызналася, што вяртаецца ў Менск наогул і ў свой гурт у прыватнасці. Але тады гэта былі толькі планы ды спадзяванні.

У гурт Unia цяпер вяртаюцца і былыя ўдзельнікі: з Масквы прыехаў басіст, з якім пачынаў гурт, бубнач таксама вярнуўся.

На сённяшні момант ад народнай песьні адыходзіць удзельнікі гурта Unia не плануюць, але магчымы невялікія змены ў творчасці, прызналася ў інтэрв’ю ТГ  Дар’я:

– У інструмэнтальным гучаньні гэта будзе нешта іншае. Хаця асаблівасць Uniі ў тым і палягае, што яна не прытрымліваецца канкрэтных стылістычных напрамкаў. Мы можам сыграць і панк, і хард-рок, і металёвае недзе сола ўсунуць, і ўсё гэта вельмі добра сумяшчаецца. Так што калі  і будзе экспэрымэнтальнае, то яно вельмі добра ўпішацца ў кантэкст.

На пачатку лета гурт Unia прэзентуе свой новы альбом. Ён будзе па ліку ўжо другім.

Паводле: ТГ

Гурт Unia

Гурт Unia

Пакінуць адказ