Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна” супрацоўнікі бабруйскага гарвыканкама правялі паседжанне па тэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання, дзе прыйшлі да цікавых высноваў.
“Як бабруйская моладзь праяўляе любоў да сваёй радзімы?” – адно з галоўных пытанняў паседжання.
У артыкуле газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” “Хто ты: патрыёт, патриот, patriot?”(№ 26) рэдактар Аляксандр Казак піша, што чыноўнікі зачыталі старшыні гарвыканкама Дзмітрыю Бонахаву шэраг справаздач аб праведзеных “патрыятычных” мерапрыемствах, але гэта яго мала зацікавіла. А закранула яго іншае – няведанне моладдзю афіцыйнага гімна. “Юнак з вудай на трыбунах, на якой лунае флаг БРСМ, гэта яшчэ не патрыёт… Без прымусу, а па перакананні трэба пець дзяржаўны гімн, служыць у войску, галасаваць на выбарах. Канечне, калі ты сапраўдны грамадзянін сваёй краіны. А гэта даказваецца толькі справай: на суботніку, на спартыўнай пляцоўцы, ля станка”, – цытуе аўтар словы Бонахава.
Напрыканцы сустрэчы старшыня гарвыканкама прапанаваў падначаленым праверыць гараджан на патрыятызм. “…Кіраўнік горада прапанаваў яшчэ адзін, непратакольны паказчык узроўню патрыятызму бабруйчан: паглядзець на Дзень Незалежнасці, як мы ўсе разам праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь”, – піша Аляксандр Казак.
Як правіла, падобныя намёкі высокіх чыноўнікаў падначаленыя ўспрымаюць літаральна. Напэўна, бабруйчанам усё ж варта чакаць прымусовай “зуброжкі” гімна ў працоўных калектывах…
Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…