Моладзь

Futurama па-беларуску!

Поўзаючы ў пошуках шчасця па сацыяльнай сетцы, натыкнулася на адну з серый горача любімага не адным пакаленнем жыхароў Зямлі амерыканскага навукова-фантастычнага мульта “Футурама”. Так і прасядзела перад экранам колькі гадзінаў.

І не таму, што выдалася нагода ўзгадаць хітраспляценні лёсаў Фрая, Лілы і Бэндара: галоўныя героі, дый, наогул, усе жыхары Нью-Ёрка 31 стагоддзя, а з імі і жыхары Сусвету, размаўлялі па-беларуску! Пры гэтым пілі “Аліварыю” дый здымалі грошы з дапамогай БелКарты!

Тэксты новых серый “Футурамы” выкладзены на сайце translated.by, дзе кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у перакладзе.

Глядзець Futuramu па-беларуску тут 🙂

Пакінуць адказ