Categories: Наша Мова

Галасуем за ТОП-100 беларускай прозы

У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спіс лепшых быў складзены ў выніку абмеркавання ў сацыяльных сетках і на сайце Дзедзіча, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.

З выказаных прапановаў быў складзены спіс са 140 твораў, якія прапанавалі найбольш актыўныя ўдзельнікі. Зараз прыйшоў час шляхам галасавання вызначыць лепшых з найлепшых. Для кагосьці гэта будзе лепшая дзесятка, для кагосьці – дваццатка, а нехта складзе для сябе спіс са 100 лепшых беларускіх празаічных твораў.

Кожны наведвальнік сайту мае права аддаць свой голас максімум за 10 найлепшых з яго пункту гледжання твораў. Галасаванне працягнецца да 30 красавіка. Яго вынікі і стануць ТОП-100 беларускай прозы па версіі “Дзедзіча”.

Спіс для галасавання ўтрымлівае гіперспасылкі на большасць твораў. Калі чалавек не чытаў тую ці іншую кнігу, па спасылцы ён можа знайсці тэкст гэтай кнігі альбо саму кнігу ў фармаце PDF. На жаль, некаторыя, асабліва сучасныя творы, абараняюцца аўтарскімі правамі і адшукаць іх можна толькі на паліцах беларускіх кнігарняў.

Кіраўнік “Дзедзіча” Дзмітрый Шыманскі заклікае карыстальнікаў інтэрнэта актыўна запрашаць сяброў прыняць удзел у галасаванні:

– Ніхто не паверыць вынікам рэйтынгу, у якім будзе ўсяго 100 галасоў. Неабходна паставіць рэпрэзентатыўную планку, да якой мы будзем імкнуцца дайсці. Скажам, нам патрэбна мінімум 1000 галасоў. Таму зараз важна запрашаць сяброў браць удзел у галасаванні! Націскайце “мне падабаецца” і “распавесці сябрам”, прыватнымі паведамленнямі запрашайце далучацца да галасавання. Змяшчайце спасылкі ў сваіх блогах, на старонках, на мясцовых і рэгіянальных форумах. Дасылайце інфу ці спасылкі журналістам.

Галасуем тут:
Sorry, there are no polls available at the moment.

Нагадаем, што кампанія “Наша мова” была ініцыяваная берасцейскімі арганізацыямі “Дзедзіч”, “Аазіс” і “Моладзь БНФ” у 2011г. і мае на мэце папулярызацыю беларускай мовы сярод берасцейскай моладзі.

Кампанія выкарыстоўвае розныя формы працы з насельніцтвам (флэш-мобы, улёткі, збор подпісаў, рэклама беларускай літаратуры ў грамадскім транспарце) і выклікала шырокі рэзананс, актыўна абмяркоўваецца на рэгіянальных сайтах і ў сацыяльных сетках.

dzedzich

View Comments

  • Трэ было падзяліць на дзве часткі: сучаснікі ды класікі

    • А што рабіць, калі сучасьнік - ужо клясік, як напрыклад той жа Арлоў? Ці напрыклад Быкаў, не так ужо даўно пайшоў ад нас.

  • Любімая казка дзяцінства - "Сярэбраная табакерка" Бядулі, а тутака яе няма...

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago