Categories: Грамадства

Міліцыя “праз калена ломіць” тых, хто адмаўляецца ад дактыласкапіі

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна” у тых, хто па сваіх асабістых меркаваннях адмаўляецца ад прымусовай дактыласкапіі, могуць узнікнуць праблемы з міліцыяй.

Апошні факт – адміністратыўная справа жыхара Менска Руслана Невара. Суд Кастрычніцкага раёна 6 красавіка прысудзіў яго да штрафу ў памеры 4 мільёны рублёў за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт.23.4 КаАП РБ).

Суддзя Максім Лапко, які разглядаў справу,  ігнараваў шматлікія парушэнні пры складанні пратаколу правапарушэння.

У адсутнасць самога Невара, участковы Кастрычніцкага РУУС г. Мінска маёр міліцыі Дзірко В. 7 лютага склаў адміністрацыйны пратакол нібыта за адмову ад дактыласкапічнай рэгістрацыі. Пры чым, на судзе сведкі сцвярджалі, што Невар прысутнічаў пры складанні пратаколу на апорным пункце міліцыі.
Пра тое, што ў дачыненні да Невара вядзецца адміністрацыйны працэс і аб наяўнасці ў судзе адміністрацыйнай справы, ён  даведаўся толькі 1 сакавіка, калі атрымаў судовую позву. Суд пераносіўся тройчы з-за адсутнасці сведак. Дык пра якое непадпарадкаванне ўвогуле можа тады ісці гаворка!

Суддзя таксама не звярнуў увагу на тую акалічнасць, што на момант складання пратаколу, не было даведкі з ваенкамату, што Невар сапраўды з’яўляецца ваеннаабавязаным, паколькі адказ з РВК Кастрычніцкага раёна г. Мінска са спісам асоб, якія стаяць на воiнскiм улiку прыйшоў у РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска толькі 10 лютага, праз тры дні пасля складання пратаколу.
Як паведаміў праваабаронцам магілёўскі актывіст Максім Алямоўскі, супрацоўнікі міліцыі ў масавым парадку фальсіфікуюць дакументы па справах, якія тычацца адмовы ад дактыласкапіі, а суддзі безаглядна і бездоказна фабрыкуюць адміністратыўныя справы.

Менавіта такім чынам спрабуюць засудзіць у Гародні  Уладзіміра Фяненку, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаваньні законным дзеянням міліцыі. Канфлікт узнік, калі прадстаўнікі міліцыі праз тэлефон патрабавалі ў Фяненкі, каб ён тэрмінова прайшоў абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю. Крыху пазней з’явіўся завочна складзены пратакол нібыта пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Пра гэта Фяненка даведаўся толькі ў судзе, папрасіўшы пераносу разгляду сваёй справы. Ягоныя матэрыялы 4 сакавіка былі адпраўленыя на дапрацоўку ў міліцыю.

Руслан Невар, які адмаўляецца ад дактыласкапіі па рэлігійным перакананням збіраецца абскарджваць прысуд ў Менгарсудзе.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago