Categories: Грамадства

Аляксандру Малчанаву прысудзілі 1,5 гады строгага рэжыму

Учора, 9 красавіка, суддзя Жодзінскага гарадскога суда Грынкевіч вынес прысуд у дачыненні да былога палітвязня Аляксандра Малчанава і Арцём Ігнацікава, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

За крадзеж металалому з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак на суму 450 тысяч рублёў Малчанаву прысудзілі 1,5 гады калоніі строгага рэжыму, Ігнацікаву – 1,5 гады калоніі строга рэжыму з адтэрміноўкай пакарання на адзін год. Такім чынам, суддзя Грынкевіч падтрымаў патрабаванні старэйшага памочніка пракурора горада Жодзіна Цінцевіцкай. Адвакат Малчанава мае намер на працягу адведзеных законам дзесяці дзён падаць апеляцыю ў Менскі абласны суд.

Малчанаў і Ігнацікаў былі затрыманы ў студзені гэтага года жодзінскімі міліцыянтамі з доказамі злачынства: з тэрыторыі закінутага цэха кавальскага завода яны вывезлі металалом на суму 450 тысяч рублёў. Да суду Аляксандр Малчанаў знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА, Ігнацікаў – пад падпіскай аб нявыездзе.

Акрамя таго, супраць Малчанава адноўлена крымінальная справа  па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзек над дзяржаўнымі сімваламі”. Па словах намесніка кіраўніка “Вясны” Валянціна Стэфановіча, “у частцы дзяржаўнай сімволікі можна казаць, што ёсць палітычны матыў у дзеяннях Малчанава, калі ён сапраўды гэта рабіў (віны сваёй ён не прызнае), альбо палітычны матыў з боку дзяржавы”.

Праваабаронцы прысутнічалі на кожным з чатырох паседжанняў Жодзінскага суда па справе Малчанава і адсочвалі, “каб не было прадузятых адносін,каб у дачыненні да яго выконваліся ўсе працэсуальныя гарантыі, каб суд не насіў абвінаваўчага ўхілу з-за таго, што ён палітычна актыўны чалавек”.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago