9-16 верасня навуковы калегіюм польскіх даследванняў у Грайфсвальдзе, у Нямеччыне, ладзіць летнюю школу для студэнтаў і дактарантаў усіх спецыяльнасцяў.
Галоўнай тэмай летняй школы будзе сучасная культура і літаратура Польшчы. Удзельнікі павінны цікавіцца тэмай і валодаць прынамсі базавымі ведамі нямецкай, ангельскай і польскай мовамі.
20 удзельнікаў маюць магчымасць атрымаць стыпендыю 250 еўра.
Заяўку на дасылайце разам з жыццярысам (рэзюмэ/CV), пералікам папярэдняга навучання і матывацыйным лістом (не больш за 2500 знакаў) на мэйл: [email protected] .
Дэдлайн падачы заявак 15 чэрвеня.
Падрабязней глядзіце тут.
Крыніца: adukacyja.info