Categories: Грамадства

“Беларускі зялёны партал” шукае журналістаў

“Беларускі зялёны партал” запрашае да супрацы карэспандэнтаў з Берасця і Берасцейскай вобласці, асабліва тых, хто не абыякавы да экалагічных праблемаў сучаснасці.

Арганізатары конкурсу асабліва зацікаўленыя ў тых, для каго захаванне навакольнага свету і прыроды Радзімы з’яўляюцца асабістымі каштоўнасцямі, а права на інфармацыю пра экалагічную бяспеку, неад’емныя ад іншых правоў грамадзяніна. Гэта – адна з галоўных умоў супрацы. Акрамя таго, пажадана добрае валоданне беларускай мовай.

“Беларускі зялёны партал” прысвечаны экалагічным праблемам, з якімі навакольны свет, а з ім разам і мы, сутыкаемся кожны дзень. Таксама, на сайце можна знайсці шмат цікавых артыкулаў, прысвечаных унікальнай прыродзе нашай краіны, навіны, інфармацыю пра конкурсы і гранты.

Калі вы зацікавіліся прапановай, дасылайце свае лісты на скрыню: editor-in-chief@greenbelarus.info
Альбо тэлефануйце 8044 7402019 (Іна)
Каб больш даведацца пра дзейнасць “Беларускага зялёнага партала” заходзьце на www.greenbelarus.info, на моладзевую старонку www.green-up.by ці арт-праект www.bezbolot.net
Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago