Ровары

Што аб’яднае беларускіх і польскіх раварыстаў?

Новы роварны турыстычны маршрут, які злучыць беларускую і польскую часткі Белавежскай пушчы, можа з’явіцца ў запаведніку «Белавежская пушча».

Магчымасць распрацоўкі такога маршруту абмяркоўвалася з прадстаўнікамі адміністрацыі Гайнаўскага павета (Польшча) на рабочай сустрэчы, арганізаванай кіраўніцтвам Еўрарэгіёну “Белавежская пушча”, і рашэнне практычна прынята.

Пераход турыстаў будзе ажыццяўляцца праз пункт пагранічнага пропуску “Перароў – Белавежа», адмыслова для гэтых мэтаў створаны на тэрыторыі пушчы.

Акрамя таго, будзе мадэрнізаваны ўжо існуючы трансгранічны веласіпедны маршрут паміж Беларуссю і Польшчай. Пасля ўладкавання і ўвядзення ў эксплуатацыю гэтых маршрутаў у турыстаў абедзвюх краін з’явіцца магчымасць зрабіць сваё знаходжанне ў запаведніку больш насычаным, лепш пазнаёміцца з яго першабытнай прыродай.

Ну а пакуль трансгранічны праект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, госці беларускай часткі пушчы могуць скарыстацца для шпацыраў чатырма веласіпеднымі маршрутамі і некалькімі экалагічнымі сцежкамі, пракладзенымі на тэрыторыі парку.

Паводле: ВБ

Берасцейскія раварысты

Берасцейскія раварысты

Пакінуць адказ