У сярэдзіне красавіка 2012 года ў Гомелі прайшоў чарговы, Вясновы этап Кубка “Справаводства па-беларуску!”-2012 па футболе.
У турніры прынялі ўдзел каманды ФК “СпБ-09” (каманда Грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!”), ФК “ПТК” (каманда сайта pytalnik.tk) і ФК “Замежныя Студэнты” (каманда замежных студэнтаў Гомеля). Таксама па-за канкурсам выступалі ФК “ГумНо” (каманда газеты “Гомельскія Навінкі”), уладальнік Кубка “Справаводства па-беларуску!”-2011 і ФК “ГП-Гомель” (каманда гомельскага аддзялення грамадзянскай кампаніі “Гавары Праўду”.
Турнір праходзіў па схеме, калі кожная каманда павінна была згуляць з кожнай і пераможца вызначаўся па ліку набраных ачкоў. Гульня паміж ФК “СпБ-09” і ФК “Замежныя Студэнты” скончылася нічыёй з лікам 6 :6. Пасля гэтага ФК “Замежныя Студэнты” перамаглі ФК “ПТК” у цяжкой барацьбе з лікам 5:2, а ФК “СпБ-09” разграміла ФК “ПТК” з лікам 13:0. Апошні матч стаўся самым рэзультатыўным на турніры.
У выніку ФК “СпБ-09” і ФК “Замежныя Студэнты” набралі роўную колькасць ачкоў (па чатыры) і было прынята рашэнне згуляць дадатковы матч з аднаго тайму для выяўлення пераможцы. У гэтым матчы з лікам 2:1 перамаглі гульцы ФК “СпБ-09” і атрымалі Вялікі Кубак Вясновага этапа “Кубка “Справаводства па-беларуску!”-2012. Сярэдні Кубак атрымаў ФК “Замежныя Студэнты”, а Малы – ФК “ПТК”, які заняў 3-е месца.
У час матчу паміж ФК “СпБ-09” і ФК “ПТК” адзін з гульцоў “ПТК” атрымаў траўму, але пасля таго, як атрымаў медыцынскую дапамогу зноў увайшоў у гульню. За гэта ён быў узнагароджаны Прызам “За Самаадданасць”. Што цікава, пры разыгрыванні Кубка “Справаводства па-беларуску!”-2011 Прыз “За Самаадданасць” атрымала таксама каманда ФК “ПТК”, але поўным складам.
Больш за ўсё галоў у матчы забіў ФК “СпБ-09” – 21 мяч. Яны таксама меньш за ўсё і прапусцілі – толькі 7 мячоў. За гэта брамнік ФК “СпБ-09” быў прызнаны самым карысным гульцом турніра.
Удзельнікі турніра атрымалі памятныя падарункі.
Турнір арганізоўвала Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!”, сябра Асамблеі НДА (Літва).
“Вельмі ўсцешаны, што Кубак “Справаводства па-беларуску!” стаў рэгулярным і нават атрымаў развіццё – у гэтым годзе ён складаецца з чатырох этапаў – Зімовага, Вяснавога, Летняга і Асенняга, таксама Фіналу, які традыцыйна адбудзецца на Каляды. Вельмі прыемна, што зараз удзельнічалі не толькі беларусы., але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, цэлая каманда замежных студэнтаў. Гэта ўсё паказвае, што праз беларускую мову можна данесці любую інфармацыю, беларуская мова гэта жывы і яскравы феномен і яна цікава ўсім. Зрэшты, дзеля папулярызацыі беларускай мовы мы і праводзілі гэты турнір”, – адзначыў адзін з ініцыятараў Грамадзянскай кампаніі Справаводства па-беларуску!” Ігар Случак.
“Вясновы этап атрымаўся вельмі добрым і тут няма нічога дзіўнага – мы ўзялі першае месца! Гэта быў вельмі напружаны турнір, усё вырашылася ў дадатковым матчы, чаго раней не было. Хочу падзякаваць ФК “Замежныя Студэнты” – без іх турнір такім, якім ён адбыўся , не атрымаўся б. Яны прыўнеслі ў яго вылікую інтрыгу і нечувалыя эмоцыі. Ну і канечне, я дзякую сваёй камандзе пераможцы, ФК “СпБ-09”, асабліва брамніку, які згуляў проста выдатна, быў сапраўды ці не паловай каманды. І канечне, трэба адзначыць ФК “ПТК” – яны змагаліся вельмі самааддана”, – адзначыў Галоўны трэнер ФК “СпБ-09” Яўген Мароз.
Першы Кубак “Справаводства па-беларуску!” быў разыграны перад каталіцкімі Калядамі ў 2011 годзе. Тады перамогу святкавалі футбалісты ФК “ГумНо”. У 2012 годзе Кубак праводзіцца ў 4 эпаты, па выніках якіх тры лепшыя каманды трапляюць у фінал, дзе да іх далучаецца уладальнік Кубка-2011. Удзел к Кубку-2012 можа прыняць любая каманда і з любога этапа.
Яшчэ 354 фота па спасылцы http://vk.com/album-19441275_155922986
І самі Кубкі крупным планам па спасылцы http://vk.com/album-32983171_148504486
А таксама 27 видэа-ролікаў з турніра па спасылцы http://vk.com/videos-19441275?section=al
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…