Адукацыя

Асноўныя крытэрыі адбору на магістарскія праграмы

А вы ведаеце, ад чаго залежыць выбар удзельнікаў для розных навучальных праграмаў? Які шанец, што поспех прыйдзе менавіта да вас? Гэтай праблеме прысвечаны артыкул на сайце www.adukacyja.info.

Многія з апліканаў не ведаюць, па якіх крытэрыях адбіраюцца паспяховыя кандыдаты. Мэта гэтага артукулу – распавесці пра тое, на што прыёмная камісія звяртае найбольшую ўвагу падчас адбору. Гэтая інфармацыя можа дапамагчы пры складанні матывацыйнага ліста і CV, а таксама пры выбары агульнай статэгіі паступлення ў замежны ўніверсітэт.

Пералік важных крытэрыяў можна пачаць з асабістых якасцяў кандыдата. Падчас навучання ва ўніверсітэце прыйдзецца мець зносіны з вялікай колькасцю студэнтаў і выкладчыкаў. Тыя людзі, якія прымаюць рашэнне, будуць шукаць найбольш прыязных кандыдатаў, якія маюць пазітыўныя асабістыя характарыстыкі. Члены прыёмнай камісіі зацікаўлены ў тым, каб узяць на сваю праграму сталага, ветлівага і прыемнага чалавека. Такую інфармацыю дае матывацыйны ліст, рэкамендацыі і, вядома, сумоўе.

Акадэмічныя здольнасці студэнта таксама значна ўплываюць на выніковае рашэнне прыёмнай камісіі. Але ж спадзявацца толькі на добрыя вынікі тэстаў і выдатныя адзнакі за папярэднюю вучобу – гэта зусім не той падыход, які можа павялічыць вашыя шанцы на залічэнне. Прыёмныя камісіі большасці заходніх універсітэтаў шмат увагі надаюць таму, наколькі мэты і інтарэсы апліканта адпавядаюць мэтам і агульнай накіраванасці канкрэтнай праграмы. Многія студэнты падчас напісання свайго матывацыйнага ліста недаацэньваюць тое, наколькі спецыялізаванай можа быць тая ці іншая акадэмічная праграма, а гэта, у сваю чаргу, можа негатыўна паўплываць на агульны вынік.

Важным фактарам з’яўляецца і наяўнасць практычнага досведа ў той галіне, да якой адносіцца акадэмічная праграмма. Але ж не ўсе студэнты разумеюць наколькі важным, нават вырашальным можа быць такі досвед: для некаторых магістарскіх праграм яго наяўнасць з’яўляецца абавязковым патрабаваннем. З пункту гледжання прыёмнай камісіі, той студэнт, які шукаў і атрымаў практычныя веды у неабходная галіне, мае інтарэс і ініцыятыўнасць, неабходныя для далейшага навучання. Такі кандыдат дэманструе большую прыхільнасць да абранай спецыялізацыі, таму патэнцыяльна ён будзе больш устойлівым да магчымых праблем і няўдач падчас навучання.

Практычны досвед з’яўляецца карысным таксама у тым плане, што ён дае магчымасць атрымаць найлепшы рэкамендацыйны ліст. Гэта асабліва датычыцца тых выпадкаў, калі студэты дапамагаюць выкладчыкам у правядзенні даследванняў. Найбольш уплывовымі лічацца рэкамендацыі ад асобы, якая можа найбольш поўна ацаніць вашыя здольнасці да навучання па канкрэтнай праграме. Выкладчык, які можна распаведаць пра вашыя практычныя поспехі – ідэальны варыянт для гэтай справы. Большасць студэнтаў разумеюць важнасць практычнага досведу, але часта гэтае разуменне прыходзіць досыць позна. Таму ідэальны час, для пошуку такіх магчымасцяў перад паступленнем ў магістратуру – падчас трэцяга ці чацвертага семестра навучання. У тым выпадку, калі ў вас ужо не засталося шмат часу на атрыманне практычных ведаў, пажадана ўсё ж такі зрабіць гэта вашым асноўным прыярытэтам, пакуль не стане зусім позна. У некаторых выпадках найлепшай стратэгіяй будзе адкласці паступленне ў магістратуру на год, каб атрымаць за гэты час неабходны практычны досвед.

Андрэй Русаў для www.adukacyja.info

Пакінуць адказ