Categories: Грамадства

“Тут абслугоўваюць і па-беларуску!”

Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!” распачала новую кампанію па папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы – “Тут абслугоўваюць і па-беларуску!”.

Актывісты ініцыятывы распрацавалі спецыяльную налепку, што вытрымае і неспрыяльнае надвор’е, якую жадаючыя могуць наляпіць на сваю краму, шапік ці на дзверы працоўнага месца.

Як распавядае адзін з арганізытараў, гэтую ідэю падказаў яму беларус, прыхільнік “Справаводства па-беларуску!” з Канады, што пражывае ў Квэбэку. Гэта франкамоўная правінцыя, але ўсё ж там сітуацыя падобна да беларускай – па змоўчванні выкарыстоўваецца англійская мова. Для таго, каб тыя, каму карыстацца французкай зручней адчувалі сябе больш упэўнена, на ўстановак абслугоўвання таксама налепліваюць адпаведныя налепкі – “Тут абслугоўваюць і па-французску”. У нас тая ж самая мэта – дапамагчы людзям – і пакупнікам і прадаўцам пераадолець моўны бар’ер, каб беларускамоўныя без стрэсу маглі ў побытавых справах выкарыстоўваць беларускую мову. Наша мэта не заляпіць усё гэтымі налепкамі, бо гэта дыскрыдытуе саму ідэю, а ў кожным выпадку дамаўляцца з уладальнікам аб магчымасці размяшчэння налепкі. Такім чынам можна будзе пазбегнуць нязручнасці і адваротнай рэакцыі, а мы будзем упэўнены, што дакладна ў гэтым месцы па-беларуску беларуса абслужыць здолеюць.

Тыя, хто хоча далучыцца да кампаніі “Тут абслугоўваюць і па-беларуску!” у іншых гарадах можа дасылаць замову на налепкі ў прыватныя паведамленні карыстача vk.com/belaruski_spravavod . Так жа можна і спампаваць макет налепкі.

Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!”, сябра Асамблеі НДА (Літва) займаецца лабіраваннем змен у заканадаўстве, накіраваных на падвышэнне статуса і заканадаўчай абароны беларускай мовы. У 2012 годзе прыярытэтнымі для кампаніі з’яўляюцца накірункі забеспячэнне беларускай мовы ў сферы рэкламы, камунікацыі, культуры і адпачынку.

Крыніца.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago