Categories: Музыка

Берасцейскі рок будзе жыць!

У клубе СІТІ 29 красавіка адбыўся адзін з нешматлікіх канцэртаў брэсцкай рок-сцэны. У ім прынялі ўдзел такія гурты як PIROUETTE, TerraKod, Sciana, а таксама нашы госці з Украіны – гурт Rolliks.
Пачаўся канцэрт з выступу самага маладога берасцейскага гурта PIROUETTE. Ён праходзіў ў вельмі спакойнай абстаноўцы. Слухачы ціха падпявалі, затое пасля песень пляскалі досыць гучна. Бо менавіта  сэнсавыя і жыццёвыя пені гэтага гурта змаглі закрануць кожнага з слухачоў.

Гурт PIROUETTE

Працяг мерапрыемства было за маладым, але шматспадзеўным гуртом “TerraKod”. 30 хвілін працягвалася “музычная атака” ад “TerraKodа” і ўвесь гэты час публіка горача падтрымлівала выступ музыкаў.

Хацелася б адзначыць, што музыкі адчувалі сябе на сцэне ўпэўнена, нягледзячы на тое, што для некаторых удзельнікаў гурта выступ быў дэбютным. Гэта сведчыць аб тым, што музыкі валодаюць выдатным патэнцыялам для паспяховага творчага развіцця.

Гурт TerraKod

 

Гурт TerraKod

Гурт TerraKod

Гурт TerraKod

 

Гурт TerraKod

Далей на сцэну выйшаў гурт Sciana, чыя музыка ўспрымалася аўдыторыяй з непадробнай цікавасцю, таму што хлопцы пастаянна эксперыментуюць з музыкай, шукаюць развіццё выпрацаванай лініі, стылю. І ні што не змагло стрымаць у гэты момант берасцейцаў – яны “адрываліся па-максімуму”. Гурт Sciana акрамя сваіх усім вядомых кампазіцый прадставіў публіцы і новыя.

Пад час выступа гурта Sciana

Гурт Sciana

Гурт Sciana

Гурт Sciana

Гурт Sciana

Гурт Sciana

Кульмінацыяй жа канцэрту можна смела назваць яркі сумесны выступ гуртоў Rolliks І Sciana. На гэты раз музыкі падарылі слухачам зусім новую песню, якая нясе сур’ёзную сэнсавую нагрузку, пад назвай “Беларусь-Україна”.

 

Гурты Sciana і Rolliks

У завяршэнні канцэрту гурт Rolliks прадставіў берасцейцам свой новы альбом “Перетворися на зброю”, які складаецца з 12 трэкаў, дзе кожны нясе свой пасыл, ідэю, думку.

Гурт Rolliks

Гурт Rolliks

Гурт Rolliks

Гурт Rolliks

Заўсёды не прыемна заканчваць агляд на мажорнай ноце, але сказаць аб набалелым ўсё ж неабходна. Знайсці ў нашым горадзе канцэртную пляцоўку з выдатнымі акустычнымі параметрамі практычна не магчыма, а адсюль – нездавальняючая якасць гука. Пакутуюць ад гэтага не толькі слухачы, але і музыкі, якія замест таго, каб якасна і паўнавартасна прадставіць сваю праграму проста не могуць гэтага зрабіць.

Сам канцэрт у нейкай меры можна смела назваць толькі для «сваіх», таму што з цяжкасцю там можна было налічыць больш за сотню слухачоў. Дадзены факт засмучае тым, што, магчыма, людзі нашага пакалення вельмі мала сталі надаваць увагі менавіта той музыцы, якая дае магчымасць задумацца, а не проста шум у навушніках. А магчыма берасцейцы проста прымалі актыўны ўдзел у пасяўной кампаніі або рыхтаваліся да святкавання 1 траўня? 🙂

Не гледзячы на гэта, ў Берасці застануцца музыкі, якія будуць жадаюць змяніць становішча рэчаў, будуць па-ранейшаму ўзнікаць новыя гурты, застануцца і прыхільнікі рок-музыкі, якія па-ранейшаму будуць наведваць канцэрты. Не дарма ж, гурт Sciana завершыў свой выступ кампазіцыей з шмат абяцаючай назвай “Працяг будзе”.

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago