АРР “Дзедзіч” запрашае на працу маладых журналістаў для напісання навін на сайт https://dzedzich.org.
Адкрытыя 3 вакансіі для асвятлення наступных накірункаў жыцця грамадства (у першую чаргу моладзі) ў Берасці:
- Асвятленне культурных падзей (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно),
- Асвятленне спартовых падзей (матчы мясцовых каманд, чэмпіянаты, магчымасці для актыўнага адпачынку, агляды мясцовых клубаў для заняткаў рознымі відамі спорту, здаровы лад жыцця),
- Адукацыя і працаўладкаванне моладзі (дзе і як можна зарабіць у Берасці, магчымасці для пошуку працы і падпрацоўкі ў час вакацыяў, адукацыйныя праграмы для моладзі ў Беларусі і Еўропе, навіны з жыцця берасцейскіх навучальных устаноў).
Для працы “Дзедзіч” прадстаўляе наступныя магчымасці:
- няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
- доступ да кругласутачнага інтэрнэту ў офісе “Дзедзіча”;
- фотаапарат і відэакамеру;
- удзел у разнастайных навучальных праграмах і стажыроўках у рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
- праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.
Заробак: ад Br 15.000 за адну навіну (не менш за 30 навін у месяц).
У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:
- Месца жыхарства: г. Берасце,
- Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
- Веданне беларускай мовы,
- Пісьменнасць,
- Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ).
Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).
Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 20 траўня 2012г.
Анкету можна спампаваць па гэтай спасылцы: Ankieta na pracu.
Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваныя.
Добры шанец для студэнтаў трошкі заработаць. Але мне здаецца, кошт за артыкул павінен быць разгледжаны з пункту гледжання яго цікавасці (як шмат чалавек зайшло, каб паглядзець). Бо на артыкул можна затраціць 1 гадзіну, а можна і цэлы дзень, здабываючы матэрыялы і г.д.
Мы пазначылі мінімальны кошт. Каб яму адпавядаць, трэба проста быць пісьменным 🙂
А далей – усё залежыць ад якасці і наведвальнасці.