Categories: Еўраклуб

Гішпанска-беларускі моладзевы абмен у Менску

РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” аб’яўляе набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену “Volintegration”.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15-18 гадоў, валоданне гутарковай ангельскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).

Грамадская арганізацыя “La Rotllana” (г. Бадалона, Гішпанія) ужо некалькі гадоў актыўна рэалізоўвае праекты, накіраваныя на падтрымку дзяцей з розных рэгіёнаў Гішпаніі і Еўропы. У межах гэтага праекту ў 2011 годзе група беларускіх падлеткаў наведала Бадалону, дзе былі наладжаны кантакты і зарадзіліся ідэі агульных праектаў з гішпанскімі аднагодкамі. Наступны этап супрацоўніцтва – прыезд дзяцей з Гішпаніі і сумесная валанцёрская дзейнасць у Беларусі.

У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў (па 18 падлеткаў з кожнага боку) на час абмену цалкам аплочваецца арганізацыяй.

Ахвотным прыняць удзел у праекце неабходна да 10 траўня (да 18.00) даслаць матывацыйны ліст на электронны адрас hanna.baradzina@gmail.com з наступнай інфармацыяй:

• Прозвішча і імя;

• Дата нараджэння;

• Хатні адрас;

• Кантакты: мабільны тэлефон, эл. пошта, акаўнты ў сацсетках, мабільны нумар аднаго з бацькоў;

• Чаму ты хочаш прыняць удзел у дадзеным абмене?

Падрабязнасці: hanna.baradzina@gmail.com , info@belau.info або па тэл. +37529 7792883, +37529 6818609.

Крыніца: adukacyja.info

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago