Экалогія

На гэтых выходных – суперпоўня і зорны дождж

Адразу дзве незвычайныя нябесныя з’явы чакаюць нашу краіну на гэтых выходных – метэарытны дождж і суперпоўня.

Астраномы крыху разгубленыя з-за таго, што абедзве з’явы практычна супадуць па часе, адна касмічная з’ява можа зацьміць другую.

У суботу, 5 мая, наша планета апынецца ў зоне руху акварыдаў – метэораў, якія з’явіліся з хваста знакамітай каметы Галея. Яна праляцела каля Зямлі яшчэ ў 1986 годзе і зараз знаходзіцца за арбітай Урана, але яе часткі працягваюць падаць на зямную паверхню. Чакаецца, што метэоры, якія ў вялікай колькасці апынуцца каля Зямлі, будуць улятаць у шчыльныя слаі атмасферы і згараць.

Акварыдамі гэтыя метэоры завуцца таму, што калі у час іх падзення глядзець на неба ў бок захада, візуальна пачне здавацца, што яны вылятаюць з сузор’я Вадалея. Трапляючы ў атмасферу, акварыды будуць згараць прыкладна на вышыні 85 кіламетраў, таму ніякай небяспекі няма.

У ноч з 5 на 6 мая, калі неба будзе ясным, ва ўсёй прыгажосці пакажацца поўня, якая будзе неверагодна буйной.

Справа ў тым, што наш спадарожнік падыдзе да Зямлі на мінімальную сёлета адлегласць.

Такое спалучэнне поўні з блізкасцю да планеты называюць суперпоўняй.

Суперпоўня знешне падаецца прыкладна на 14% больш за звычайную, яна нашмат ярчэй, а арбіта крыху выцягнутая. Яе яркасць, дапускаюць спецыялісты, можа зацьміць нават дождж з акварыдаў.

Паводле nn.by

Пакінуць адказ