Categories: Музыка

Пракуратура Беларусі супраць зорак сусветнага блэк-металу

Генеральная пракуратура Беларусі афіцыйна папярэдзіла арганізатараў метал-канцэрту з удзелам шведскай каманды Marduk аб недапушчэнні іх выступу ў Менску.

Прычынай такога папярэджання стала заява аб тым, што гурт прапагандуе ў сваёй творчасці вайну, гвалт і сатанізм. Прадстаўнікі метал-грамадскасці з такой фармулёўкай не згодныя і лічаць рашэнне аб забароне выступу зорак сусветнага блэк-металу неразумным.

Канцэрт у межах мэтал-туру з удзелам польскай каманды Vader, шведскай Marduk, канадскай Kataklysm і беларусаў з Gods Tower планаваўся на 22 траўня ў менскім клубе Re:Public. Да аднаго з выступоўцаў — гурта Marduk, якіх называюць каралямі шведскага блэк-мэталу — узніклі пытанні ў генеральнай пракуратуры Беларусі. 14 траўня ў Re:Public прыйшоў афіцыйны ліст за подпісам намесніка генеральнага пракурора Мікалая Кукліса, дзе кіраўніцтва клубу ды арганізатараў канцэрту папярэджваюць аб недапушчальнасці выступу Marduk. «Асноўная тэматыка іх песень — сатанізм, антыхрысціянства, трэці рэйх. Творчасць гурта падрывае ўстоі маральнасці, прапагандуе гвалт і знявагу хрысціянскіх каштоўнасцей», — вядзецца ў дакуменце. У сувязі з гэтым пракуратура папярэдзіла аб недапушчальнасці правядзення выступу Marduk у Менску са спасылкай на чацверты пункт указу прэзідэнта №542, дзе вядзецца пра забарону на правядзенне мерапрыемстваў, якія прапагандуюць вайну ці экстрэмісцкую дзейнасць, пагражаюць нацыянальнай бяспецы, грамадкаму парадку ці маральнасці і здароўю насельніцтва. У выпадку ігнаравання гэтага папярэджання, арганізатары могуць быць прыцягнутыя да адказнасці, паведамляецца ў дакуменце.

Як паведаміў Tuzin.FM дырэктар клубу Re:Public Андрэй Старцаў, арганізатары канцэрту ды ўладальнікі пляцоўкі «паставіліся да папярэджання з разуменнем і парушаць закон не збіраюцца». Плануецца, што гурт Marduk на канцэрце 22 траўня прысутнічаць будзе, каб паразмаўляць з публікай і раздаць аўтографы, але на сцэну не выйдзе.

Marduk выступалі ў Менску ў 2010 годзе. Цікава, што тады шведы прысвяцілі адну з сваіх песень «сапраўдным воінам з Беларусі» ды праскандавалі са сцэны «Жыве Беларусь!». Арганізатар таго канцэрту, цяперашні праграмны дырэктар «Радыё Мінск» Аляксандар Літвінскі кажа, што да яго і клубу прэтэнзіяў не было і з цяперашняй фармулёўкай, якую дала генеральная пракуратура творчасці шведскай каманды яму цяжка пагадзіцца. «Вакаліст гэтай каманды Морган вельмі цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны. У нашай размове ён нават выказаў шкадаванне, што не мае магчымасці павандраваць па Беларусі, якая моцна пацярпела ў тыя часы. Адну з апошніх сваіх працаў ён наогул прысвяціў Чарнобылю. Яго цікавіць усё, што звязана з вайной, рэлігіяй і тэхнагеннымі катастрофамі. А ў тым, што ў творчасці яго каманды прысутнічае эпатаж, няма нічога дзіўнага, бо Marduk камерцыйны гурт. Як успрымаць іх мэсыдж — як дабро ці як зло, як антыхрысціянства ці як цікавасць да гісторыі — залежыць ужо ад канкрэтнага індывідуума. Але забараняць канцэрт — рашэнне неразумнае, мякка кажучы», — заявіў у каментары для Tuzin.FM Аляксандар Літвінскі.

Таксама генэральная пракуратура афіцыйна папярэдзіла арганізатараў канцэрту расейскай групы «Ленинград», які плfнуецца правесці 18 траўня ў менскім клубе Dozari. Канцэрт не быў забаронены, аднак яго завадатары і ўдзельнікі былі папярэджаныя аб адказнасці за выкарыстанне нецэнзурнай лаянкі падчас канцэрта.

Крыніца.

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago